ХСС і АдГ падтрымліваюць забарону на донарства для геяў
Правыя партыі ў баварскім ландтагу цвёрда прытрымліваюцца пазіцыі, што мужчыны-геі ў асноўным не прыдатныя для донарства крыві.
Заклік-зварот СвДП “Спыніць дыскрымінацыю пры донарстве крыві!” пацярпеў паразу ў баварскім ландтагу. За яго прагаласавалі тры дэмакратычныя апазіцыйныя фракцыі СвДП, “Зялёная” і СДПГ. Супраць аддалі свае галасы ўрадавыя партыі ХСС і “Свабодныя выбаршчыкі”, а таксама “Альтэрнатыва для Германіі” (АдГ).
Аўтары звароту выказалі сваё абурэнне яго адхіленнем: “Замшэлае светаўяўленне ХСС, “Свабодных выбаршчыкаў” і АдГ проста невыносныя. Баварскае грамадства ўжо знаходзіцца значна далей, чым урадавыя фракцыі, якія засталіся ў 1980-х гадах”, адзначае адкрыты гей, дэпутат ад фракцыі СвДП Себасціян Кёрбер. Далей 40-гадовы парламентарый выказаў здагадку: “Верагодна, старыя кансерватары ўсё яшчэ мяркуюць, што можна заразіцца СНІДам праз пацалунак язык-у-язык. Тое, калі цэлая сацыяльная група можа падпасці пад падазрэнне, што яна мае павышаную ВІЧ-рызыку, гэта проста ганьба. Апроч таго, з пункту гледжання абумоўленага карона-вірусам зніжэння донарства крыві з’яўляецца “незразумелым і безадказным”, што баварскі ўрад не хоча пакласці канец дыскрымінацыі.
СвДП у сваім звароце патрабавала, каб Баварыя ў бундэсраце выступіла за спыненне дыскрымінацыі. Іншыя землі прынамсі ўжо занялі такую пазіцыю – так, у верасні ў парламенце зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія пераважная большасць дэпутатаў выступіла ў падтрымку такога патрабавання. Нават апазіцыйны ХДС падтрымаў чырвона-жоўта-зялёнае патрабаванне ў Майнцы.
ХСС: Толькі без гееўскага донарства можна “крочыць з упэўненасцю”
Падчас дэбатаў на пленуме эксперт у пытаннях аховы здароўя Эрлінгера ад ХСС Бернхард Зайдэнат абараняў звязаную з сэксуальнай арыентацыяй пазіцыю. “У інтарэсах атрымальніка павінна быць тое, каб не ўзнікала дадатковых рызыкаў пры донарстве крыві. Толькі так можна быць стоадсоткава ўпэўненым”, сцвярджаў Зайдэнат.
Сюзан Эндэрс ад “Свабодных выбаршчыкаў” на пленуме нават заявіла, што ВІЧ-небяспека пры анальным сэксе ў гетэрасэксуалаў нават не можа быць тэмаю. Пабраная шлюбам гетэрасэксуальная высокапастаўленая баварка сказала літаральна наступнае: “Небяспека пры анальным сэксе ў гомасексуальных мужчынам істотна большая… чым — скажу я – пры часта практыкуемых сэксуальных практыках гетэрасэксуалаў”.
Для дэпутата ад “АдГ” Роланда Магерля гееўскае донарства з’яўляецца “фальшыва зразумелай палітыкай у дачыненні меншасцей”. Але шмат думак у сваёй прамове ён не выказаў – яго спіч працягнуўся рэкордна кароткія 24 секунды. Магерль у мінулым у Баварыі патрапіў у загалоўкі, бо ён падчас выбарчай барацьбы апранаў цішотку праваэкстрэмісцкай маркі Ansgar Aryan і на партыйным з’ездзе летась называў журналістаў “пацукамі”.
Тэса Ганзэрэр: Існае рэгуляванне з’яўляецца абсурдным
За заканчэнне забароны на донарства крыві для гомасэксуалаў і мужчын-бісэксуалаў разам з прадстаўніком СвДП Себасціянам Кёрберам выступіла і палітык ад “Зялёных” Тэса Ганзэрэр: “Гэтае рэгуляванне з’яўляецца абсурдным, бо яно дзейнічае нават у тым выпадку, калі сэксуальныя кантакты адбываюцца выключна з уласным сушлюбцам або пастаянным партнёрам ва ўмовах выключна манагамных стасункаў”. Таксама і дэпутат ад СДПГ Міхаэль Буш заявіў, што забарону неабходна адмяніць: “Гэта з’яўляецца дыскрымінацыйным і медычна не абгрунтаваным”.
Падаплёка супрацьстаяння вакол донарства крыві: Геі і бісэксуальныя мужчыны ў Германіі дзесяцігоддзямі інакш успрымаюцца параўнальна з гатовымі для донарства гетэрасэксуаламі – таксама як і транс-людзі, якія ідэнтыфікуюцца Федэральнай медычнай палатай, як асаблівая група рызыкі. Рэгуляванне ідзе ад часоў пачатку эпідэміі СНІДу ў 80-я гады, калі мужчыны, якія мелі сэкс з мужчынамі, былі цалкам выключаны з донарства крыві. Ад 2017-га году геі і бісэксуальныя мужчыны зноў могуць здаваць кроў – аднак толькі калі яны гарантуюць, што цягам году ў іх не было сэксу. Пры гэтым не грае аніякай ролі, быў гэта абаронены сэкс ці сэкс з уласным сушлюбцам.
ЛГБТІ- і СНІД-актывісты ўжо гадамі змагаюцца за рэформу. Яны разглядаюць дзейнае рэгуляванне як “нахабства”. Таму што дванаццацімесячнае табу на секс з’яўляецца ненатуральным і ў рэальнасці прадпісвае татальную забарону для донарства геяў і бісэксуальных мужчын. Актывісты спасылаюцца на такія краіны, як Іспанія і Італія, дзе пры донарстве крыві пытаюцца наконт сапраўдных рызыкаў, а не наконт сэксуальнай арыентацыі і палавой ідэнтычнасці гатовых для донарства асоб.
Толькі ў мінулым месяцы лесбіянкі і геі з саюзу (СЛГ — Саюз лесбіянак і геяў) у сумесным звароце з працоўнай групай СДПГ па прызнанні і роўнасці запатрабавалі паслабіць забарону на донарства крыві. Гэтае патрабаванне, відаць, яшчэ не дайшло да баварскіх партыйцаў.