Парадаксальны вобраз мужнасці ў футболе
Цесныя сяброўскія рытуалы – так, гомасексуальнасць – не: кваір-спартоўцы зноў і зноў сутыкаюцца з перашкодамі. Асабліва ў футболе ёсць яшчэ шмат над чым працаваць.
Футбольная бундэсліга і ў гэтым сезоне падкідвае тэмы для дыскусій – ад вынікаў гульняў вядучых футбалістаў да росту колькасці захворванняў карона-вірусам сярод профі. Аднак ўсё яшчэ даволі часта застаецца па-за ўвагаю тое, якія каштоўнасныя ўяўленні палягаюць у аснове самага любімага віду спорту ў Еўропе.
“Сёння ў футболе часта маюць істотнае значэнне традыцыйныя ролевыя вобразы, у тым ліку і гегеманіальная мужнасць, то бок, пэўнае ўяўленне мужнасці”, кажа Бенжамін Ксонка, які працуе кіраўніком праектаў у Vorspiel SSL Berlin e.V. (спартовае таварыства для геяў і лесбіянак у Берліне, якое налічвае больш за 1,1 тысячы сяброў).
Цесныя абдымкі ў футболе
Футбол часта лічыцца той прасторай, дзе мужчыны могуць цесна абдымацца і рабіць жартачкі ды кпіны ў распранальнай кабіне – без увязкі гэтага з гомасэксуальнасцю. Аднак як толькі там усплывае тэма гомасексуальнасці, адразу ж цесныя проста сяброўскія стасункі паміж мужчынамі ставяцца пад пытанне. “Гэта ў нейкім сэнсе парадокс”, лічыць Ксонка. Для таго, каб падыскутаваць пра дыскрымінацыйныя структуры ў арганізаваным спорце, на гэтым тыдні адбылася федэральная інтэрнэт-канферэнцыя спартовых квір-аб’яднанняў. Дагэтуль на праводжаных у падобным адмысловым фармаце мерапрыемствах спартовыя квір-аб’яднанні з усёй Германіі абменьваюцца досведам дыскрымінацыі ў арганізаваным спорце і прасоўвання гендарнай і сэксуальнай разнастайнасці.
Толькі летась даследаванне Спартовай вышэйшай школы Кёльна паказала, што квір-асобы ў арганізаваным спорце часта зведваюць абмежаванні і дыскрымінацыю. Так, траціна актыўна занятых у спорце проста захоўвае ў таямніцы тваю сексуальную арыентацыю або палавую ідэнтычнасць. Што да гомасэксуальнасці, то часта праяўляецца прамая дыскрымінацыя ў выглядзе абразаў кшталту “педзік” або “лесбійская сука”, кажа Ксонка і дадае, што, натуральна, маюць месца і выпадкі фізічнага гвалту і нападаў.
Многія гуляючыя у футбол жанчыны наўпрост разглядаюцца як лесбіянкі
На структурным узроўні многія асобы дыскрымінуюцца праз пэўныя клішэ, калі, да прыкладу, жанчын, што гуляюць у футбол, наўпрост называюць лесбіянкамі. Транс- і інтэрпалавыя асобы падвяргаюцца структурнай дыскрымінацыі таму, што яны не адпавядаюць на сто адсоткаў катэгорыям “мужчынскі” або “жаночы” і таму вылятаюць са спаборніцтваў. Сёлета на канферэнцыі, апроч іншага, вялася гаворка пра вербальную дыскрымінацыю і пра тое, каб прызнаць яе такою і на гэта рэагаваць. Дыскрымінацыя часта адбываецца несвядома, кажа Ксонка, таму вельмі важным з’яўляецца асвета і перадача досведу, асабліва сярод дзяцей і падлеткаў. “Пакаранне ў дадзеным выпадку, на маю думку, не з’яўляецца лепшым выйсцем”.
Апроч таго, гаворка вялася пра канцэпцыю Хартыі палавой разнастайнасці ў спорце, якую распрацавала Берлінскае аб’яднанне “Зайтэнвэкзэль”. Неабходна з дапамогаю такой Хартыі матываваць саюзы і аб’яднанні для прасоўвання палавой разнастайнасці.
Бар’еры ў распраналках
У плане распраналак для транс- і інтэрпалавых асоб узнікаюць пэўныя перашкоды і бар’еры, адзначае Ксонка, бо яны прызначаны або для “мужчын”, або для “жанчын”. Пры складаных будаўнічых канструкцыях для забеспячэння належнай свабоднай прасторы маглі б паспрыяць, да прыкладу, раздзяляльныя сценкі ці розныя часы для пераапранання.
Што да палавой разнастайнасці у тых відах спорту, дзе гаворка ідзе канкрэтна пра “мужчын” і “жанчын”, то ўдзельнікі дыскусіі сышліся на думцы, што ніколі не можа быць поўнай роўнасці шансаў для ўсіх. “Таму нашай мэтаю ў галіне палавой разнастайнасці мусіць быць тое, каб зрабіць спорт як мага больш роўным у плане шансаў для ўсіх”.