Англія здымае абмежаванні для донарства геяў
У той час, як у Германіі геі і мужчыны-бісэксуалы разглядаюцца як патэнцыйныя групы рызыкі для донарства крыві, у некаторых частках Вялікабрытаніі ў будучыні да іх будуць ставіцца як да гетэрасэксуалаў.
Геі і бісэксуальныя мужчыны ў частцы Вялікабрытаніі Англіі ў будучыні не будуць разглядацца адрозна ад іншых донараў. Пра гэта ў панядзелак паведаміла брытанскае міністэрства аховы здароўя, якое па пытанні донарства крыві не можа прымаць рашэнні за іншыя часткі аўтаномных тэрыторый краіны — Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі.
Да цяперашняга часу ў гэтай “выспавай дзяржаве мужчыны не могуць здаваць кроў, калі яны за тры месяцы да гэтага мелі сэксуальныя кантакты з іншымі мужчынамі. У будучыні гэтае правіла не павінна будзе дзейнічаць. Замест гэтага істотнае значэнне будзе мець толькі тое, ці меў чалавек цягам апошніх трох месяцаў розных палавых партнёраў або трывалыя стасункі з адной асобай, адзначаецца ў паведамленні, “незалежна ад полу, полу сэксуальнага партнёра ці партнёркі, або віду сэкса, які практыкуюць абодва”.
Пры выбары донара крыві трэба больш увагі надаваць рызыкоўным сэксуальным практыкам, як то хімсэкс, форма сэксуальнага кантакту пад уплывам наркотыкаў. Апроч таго, выключаюцца асобы, якія ў апошнія дванаццаць месяцаў лекаваліся ад сіфіліса. Новыя правілы мусіць набыць сілу ад лета 2021-га году. Кансерватыўны міністр аховы здароўя Мэт Хэнкок назваў гэтае рашэнне станоўчым крокам, які “ацэньвае асобных людзей па іх паводзінах, а не па іх сэксуальнай арыентацыі”.
Дэбаты вакол дыскрымінацыйна рэгулявання ў Германіі
У Германіі геі і бісэксуальныя мужчыны могуць здаваць кроў толькі тады, калі яны цягам аднаго году не мелі сэксу з іншымі мужчынамі. Нямецкая СНІД-дапамога раскрытыкавала гэтае рэгуляванне як дыскрымінацыйнае, таму што яно практычна выключае геяў і бісэксуальных мужчын з ліку донараў крыві. Іншыя краіны, як то Іспанія і Італія, наадварот ужо гадамі разглядаюць геяў і бісэксуальных мужчын нароўна з гетэрасэксуаламі і ўлічваюць толькі рэальныя рызыкі, а не сэксуальную арыентацыю.
Зараз у Германіі вядуцца дэбаты, ці адпавядае ўсё яшчэ часу абмежавальнае рэгуляванне для геяў і бісэкуальных мужчын. Асабліва СвДП, партыі “Левая” і “Зялёныя” патрабуюць менш дыскрымінацыйнага рэгулявання. Зялёны палітык Свэн Леман нядаўна раскрытыкаваў тое, што заснаванае на сэксуальнай арыентацыі выключэнне можа каштаваць жыцця людзям, для якіх можа не хапіць донарскай крыві.
Нямецкія зямельныя парламенты Паўночнага Рэйну – Вестфаліі, Райнланд-Пфальцу і Гесэна апошнім часам заклікалі спыніць дыскрымінацыю пры донарстве. Выключэннем з’яўляецца Баварыя, якая галасамі дэпутатаў ХСС, “Свабодных выбаршчыкаў” і АдГ выступіла супраць гэтай рэформы.