Албанскія Pro-LGBT і Historia Ime
Pro-LGBT была заснаваная як НДА ў 2012 годзе дзеля ўзмацнення голасу албанскай ЛГБТ-супольнасці ў правааарончай і медыйнай сферы. Адначасова быў заснаваны інфармацыйны анлайн-партал Historia Ime з мэтай прасоўвання правоў чалавека і маніторынгу іх парушэнняў у Албаніі.
Асаблівая ўвага арганізацыі надаецца бачнасці ЛГБТ-моладзі і ЛБТ-жанчын, а таксама іншых маргіналізаваных групаў у албанскіх анлайн-медыя.
Калі была заснаваная Pro—LGBT, албанскае грамадства і большасць мясцовых медыяў не ведалі нічога пра ЛГБТК-супольнасць, пра прававы стан ЛГБТК-людзей і іх барацьбу за роўнасць. Аднак склалася так, што менавіта тады ў краіне пачаліся шырокія грамадска-палітычныя дэбаты на тэму прыняцця, разнастайнасці ды інклюзіўнасці. Больш за тое, на працягу апошняй дэкады ў памкненні найхутчэйшай інтэграцыі ў ЕС, албанскія ўлады пачалі прасоўваць шматлікія праваабарончыя ініцыятывы. Шмат якія законы пісаліся па фармальных шаблонах ЕС, але ім бракавала асэнсаванасці і правапрымяняльнай практыкі.
У той жа час выглядае на тое, што албанскія ўлады ўвесь час спрабуюць заглушыць ЛГБТК-праваабаронцаў, не ўзгадваючы нічога, што датычыць ЛГБТК.
Прыняцце ЛГБТК у албанскім грамадстве застаецца на вельмі нізкім узроўні. Шматлікія прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасці дагэтуль баяцца пераследу і гвалту. Пераважна з боку сваіх сямейнікаў і блізкіх. Хоць маладое пакаленне збольшага адчувае сябе ўнутрана гатовым да камінаўту сярод сяброў і сваякоў, у Албаніі бракуе публічных асобаў, якія б наважыліся на гэты крок і паказалі добры прыклад ЛГБТК-моладзі, якой часам патрэбна дадатковая матывацыя.
Пандэмія COVID-19 пагоршыла становішча ЛГБТК-людзей у Албаніі, бо вырасла беспрацоўе, пашырыўся гвалт у сем’ях. Таксама шмат хто з прадстаўнікоў ЛГБТК-моладзі быў вымушаны вярнуцца ў свае непрыязныя сем’і і адчуць на сабе зноў праявы дыскрымінацыі ва ўсёй красе.
Як след, сярод моладзі ЛГБТК+ пашырылася жаданне пакінуць краіну, бо эміграцыя выглядае ці не адзіным выйсцем са стану дыскрымінацыі і гвалту, з якім маладзёнам даводзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці.
Штогод Pro—LGBT разам з арганізацыямі-партнёрамі ладзіць Тыранскі прайд. З кожным годам узрастае колькасць удзельнікаў гэтай імпрэзы, у першую чаргу з ліку моладзі ЛГБТК.
Pro—LGBT імкнецца стварыць больш прыязнае асяроддзе ў Албаніі для ЛГБТК-людзей праз распаўсюд асабістых гісторыяў, а таксама прыкладаў асабістай адвагі ЛГБТК-людзей, якія наважыліся выйсці з ценю. Падобныя гісторыі натхняюць і іншых пайсці на такі ж самы крок па прыняцці саміх сябе.
Кожны год Pro—LGBT ладзіць трэнінгі для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, паліцыянтаў, сацыяльных работнікаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў па стварэнні больш спрыяльнага асяроддзя і грамадскага стаўлення ў дачыненні да ЛГБТК+ ва ўстановах і СМІ Албаніі.
Pro—LGBT яднае з кожным годам усё больш і больш албанскай моладзі ў сацыяльных сетках. Маладыя людзі прагнуць дапамагчы іншым прадстаўнікам ЛГБТК-супольнасці, пашыраючы натхняльныя гісторыі з уласнага жыцця і дапамагаючы крэатыўнымі ідэямі па вырашэнні праблемаў, з якімі сутыкаюцца ўсе ЛГБТК-людзі ў Албаніі.
Pro—LGBT звяртаецца да праваабаронцаў з Беларусі са словамі падтрымкі: “Мы бачым вас, мы сочым за вашымі нягодамі. Вы робіцеся натхненнем для ўсяго свету. Вашая адданасць справядлівасці, роўнасці і дэмакратыі – неверагодна важны прыклад шмат для каго ў вашай краіне і за яе межамі.”
ЛГБТК+ у Албаніі*
Легальныя аднаполыя сэксуальныя стасункі | (з 1995 года) |
Аднолькавы ўзрост сэксуальнай згоды для гетэрасэксуальных і гомасэксуальных стасункаў (14 год) | (з 2001 года) |
Антыдыскрымінацыйнае заканадаўства закранае сферу працаўладкавання | (з 2010 года) |
Антыдыскрымінацыйнае заканадаўства закранае сферу забеспячэння таварамі і паслугамі | (з 2010 года) |
Антыдыскрымінацыйнае заканадаўства закранае ўсе іншыя сферы (у т.л. ускосная дыскрымінацыя, мова варожасці) | (з 2010 года) |
Аднаполыя шлюбы | няма |
Прызнанне аднаполых параў | няма |
Усынаўленне самотнымі ЛГБТ-бацькамі | есць |
Усынаўленне аднаполымі парамі (дзіця аднога з бацькоў) | няма |
Усынаўленне аднаполымі парамі (чужое дзіця) | няма |
ЛГБТ-людзі могуць адкрыта служыць у войску | (з 2008 года) |
Права на змену юрыдычнага полу | няма |
Доступ да ЭКА для лесбіек | няма |
Забарона канверсійнай тэрапіі непаўнагадовых | (з 2020) |
Камерцыйнае сурагатная мацярынства для параў мужчынаў-геяў | (незаконнае для ўсіх параў незалежна ад сэксуальнай арыентацыіі) |
МСМ могуць быць донарамі крыві | есць |