Брашура «Міфы і факты пра лесбіянак, геяў і бісексуальных людзей»

время чтения: < 1 мин

J4T сумесна з Цімафеем В. Сазаевым распрацавалі адмысловае беларускае выданне брашуры.

Першае выданне гэтай брашуры па-руску з’явілася ў 2009 г. З таго часу яна вытрымала пяць выданняў у Расіі і два выданні для рускамоўных людзей у Германіі і нязменна знаходзіла цёплы прыём у чытачоў. Для беларускага выдання тэкст был абноўлены і адрэдагаваны.

Брашура прысвечаная пытанням, якія ўзнікаюць у людзей адносна гома- і бісексуальнасці. Дадзены тэкст не носіць вычарпальнага характару, хутчэй ён прызначаны для першага знаёмства з тэмай. Асновай брашуры паслужыла кола пытанняў, якія задаюць лесбіянкам, геям і бісексуальным людзям у інтэрнэт-дыскусіях і якія шмат у чым звязаныя з устойлівымі стэрэатыпамі, што цыркулююць у грамадскай свядомасці.

На жаль, аб’ём гэтай брашуры не дазваляе асвятліць усе пытанні і развеяць усе міфы, якія існуюць вакол гомасексуальнасці і бісексуальнасці. Але спасылкі на інтэрнэт- рэсурсы і літаратуру дазволяць зацікаўленым знайсці важную для іх дадатковую інфармацыю.

Спампаваць