Пагрозы смерцю віцэ-прэм’еру-гею

Пагрозы смерцю віцэ-прэм’еру-гею

время чтения: 2 мин

Самы вядомы палітык-гей Зялёнай Выспы і яго партнёр пасля шэрагу лістоў са шматлікімі пераважна гамафобнымі пагрозамі атрымаюць узмоцненую ахову.

Пагрозы смерцю віцэ-прэм’еру-геюАдкрыты гей – ірландскі міністр гандлю і віцэ-прэм’ер-міністр Лео Варадкар і яго партнёр Мэт Барэт у апошнія тыдні атрымалі смяротныя пагрозы. Паводле ірландскіх медыя, шматлікія лісты ўтрымлівалі гамафобныя абразы. “Спецыяльнае дэтэктыўнае падраздзяленне”, структура бяспекі ірландскай федэральнай паліцыі, успрыняла сітуацыю даволі сур’ёзна і істотна ўзмацніла меры па  забеспячэнні бяспекі для кансерватыўнага палітыка, адзначаецца далей.

Да таго ж, пры канцы мінулага тыдня з’явіліся паведамленні, што па прычыне пагроз Варадкар і Барэт былі вымушаныя пакінуць сваю кватэру ў Дубліне і з’ехаць жыць у невядомую мясціну. Газета “Irish San”, тым не менш, са спасылкаю на самыя цесныя колы Варадкара паведаміла, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

 

Тры групоўкі ненавідзяць Варадкара

Варадкара, урача па адукацыі, ненавідзяць як адмаўленцы карона-вірусу, гэтак і гамафобы. Апроч таго, у апошнія месяцы Варадкара абвясцілі ворагам і пратэстанцкія палітыкі прыналежнай да Аб’яднанага Каралеўства Паўночнай Ірландыі – падставаю сталі спрэчкі вакол брэксіта. Парамілітарныя аб’яднанні юніяністаў, якія ўсімі сіламі жадаюць не дапусціць новага далучэння Зялёнай Выспы, пагражалі палітыку і яго партнёру смерцю. Толькі месяц таму паўночнаірландская паліцыя пачала расследаванне пасля таго, як невядомыя па прыватным адрасе палітыка ў Белфасце запэцкалі сцены фарбай.

Варадкар, якому толькі споўнілася 42 гады, тым не менш, ужо з’яўляецца “стрэляным зайцам” у ліберальна-кансерватыўнай партыі Fine Gael, адной з дзвюх вялікіх народных партый у Рэспубліцы Ірландыі. Ад 2007 году ён з’яўляецца дэпутатам нацыянальнага парламента, у 2011 тагачасны прэм’ер Энда Кені прызначыў яго міністрам транспарту, у 2014 ён перайшоў у міністэрства аховы здароўя. На гэтай пасадзе ў 2015 годзе ён прызнаўся, што з’яўляецца геем і стаў, такім чынам, першым адкрытым геем – сябрам ірландскага кабінету міністраў. У 2017 годзе падчас урадавага крызісу ён ўзняўся да пасады прэм’ер-міністра.

На парламенцкіх выбарах 2020 году Fine Gael страціла багата галасоў выбарцаў і апынулася толькі на трэцім месцы пасля галоўнага канкурэнта – ліберальнай партыі Fianna Fáil і ўзмоцненай левай партыі Шын Фэйн. У рэшце рэшт яго партыя выратавалася дзякуючы кааліцыі з Fianna Fáil, чый старшыня Міхаэль Марцін у чэрвені 2020 году быў абраны прэм’ер-міністрам, а Варадкар стаў яго намеснікам. Абедзве партыі дамовіліся пра тое, што ў 2022 годзе – у сярэдзіне кадэнцыі – Марцін памяняецца пасадаю з Вадаркарам, і той зноў стане кіраўніком ураду ў Дубліне.