Швейцарыя: Народ прымае рашэнне пра шлюбы для ўсіх

Швейцарыя: Народ прымае рашэнне пра шлюбы для ўсіх

время чтения: < 1 мин

Праціўнікі прынятага пры канцы 2020 году парламентам рашэння пра адкрыццё шлюбаў для лесбійскіх і гейскіх пар, па некаторых звестках, сабралі дастатковую колькасць подпісаў для правядзення ўсенароднага галасавання.

Швейцарскі народ, магчыма, скажа апошняе слова пра шлюбы для ўсіх. Паводле паведамлення інфармацыйнага агенцтва Keystone-SDA, праціўнікі адкрыцця шлюбаў для лесбійскіх і гейскіх пар сабралі дастаткова подпісаў для народнага галасавання.

18 снежня 2020 году абедзве палаты швейцарскага парламента пераважная большасцю прагаласавалі за шлюбы для ўсіх. Для прызначэння рэферэндуму неабходна цягам 100 дзён сабраць 50 000 подпісаў.

На гэты момант ініцыятыву падтрымалі 60 000 чалавек, адзначыў вечарам у сераду, акурат перад заканчэннем тэрміну каардынатар швейцарскага Камітэту супраць адкрыцця шлюбаў Аніян Лібранд. У панядзелак подпісы мусяць быць прадстаўлены для праверкі ў федэральную канцылярыю. У выпадку пацвярджэння дату правядзення плебісцыту павінен прызначыць бундэсрат.

Рэферэндум падтрымліваюць прадстаўнікі правапапулісцкай Швейцарскай народнай партыі (ШНП), спавядаючага Біблію Федэральна-дэмакратычнага саюзу (ФДС) і Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі (ХНП)

Пераважная большасць у апытаннях за адкрыццё шлюбаў

ЛГБТ-актывісты даволі спакойна ставяцца да рэферэндуму пра шлюбы для ўсіх. Паводле апублікаваных у лістападзе 2020 году вынікаў апытання 82 адсоткі швейцарцаў выступаюць за адкрыццё шлюбаў для ўсіх.

У выпадку згоды народу Швейцарыя стала б 29-й краінай у свеце, якая адкрывае шлюбы для аднаполых пар. Дыскусія цягнецца ўжо больш за сем год. Прыняты парламентам законапраект быў прадстаўлены Зялёна-ліберальнай партыяй у 2013 годзе. З законам аднаполыя пары атрымліваюць практычна роўныя правы з гетэрасэксуальнымі. Толькі пры прыватных або замежных ахвяраваннях семяннога матэрыялу дзве жанчыны-сушлюбцы аўтаматычна не прызнаюцца адначасова як маці.

Швейцарыя разам з суседнімі Германіяй, Францыяй і Аўстрыяй стала краінай, якая апошнімі гадамі нароўна паставіла аднаполыя пары. Дзве іншыя суседнія краіны – Італія і Ліхтэнштэйн – дагэтуль захоўваюць забарону на аднаполыя шлюбы.