Шэф “Баварыі”: Нельга хавацца па прычыне гомасексуальнасці

Першая транс-суддзя ў ізраільскім футболе

время чтения: < 1 мин

Прэм’ера ў Ізраілі: Пасля свайго камінг-аўта як трансгендар Сапір Берман у будучыні будзе і далей абслугоўваць гульні першай лігі краіны. Яна атрымала поўную падтрымку Футбольнага саюзу.

Ізраільская футбольная суддзя стварае гісторыю: пасля змены полу 26-гадовая транс-жанчына Сапір Берман жадае судзіць гульні першае лігі. Перад гэтым яна была рэферы ў вышэйшай ізраільскай футбольнай лізе. “Я ад самага майго дзяцінства ўспрымала сябе як жанчыну”, — сказала журналістам Берман у аўторак – праз два дні пасля свайго камінг-аўта як трансгендара. Яна больш не жадала хавацца. “Як мужчына я была вельмі паспяховым. Але, у рэшце рэшт, я вырашыла паказаць, хто я на самой справе”.
Яна пакуль яшчэ знаходзіцца толькі на пачатку шляху адаптацыі, адзначыла Берман на прэс-канферэнцыі. “Я не ведаю, як доўга гэта працягнецца. Але гэта не павінна паўплываць на яе кар’еру як суддзі.

Ізраільскі Футбольны саюз (ІФС) цалкам падтрымаў будучую суддзю на яе шляху. Ёй нават мусіць быць прадастаўлена асобная ад мужчын кабінка для пераапранання.

“Што лічыцца, дык гэта толькі здольнасці на футбольным полі”
Таксама і Саюз суддзяў заявіў, што Берман працягне сваю кар’еру пасля зробленага ёю кроку. Выканаўчы дырэктар Жаір Тэпер сказаў: “Палавая ідэнтычнасць не грае для нас ніякай ролі, адзінае, што лічыцца, гэта здольнасці на футбольным полі”. Кіраўніца саюзу Роніт Ціраш заявіла пра “гістарычны крок” Берман, які паслужыць прыкладам іншым. На жаль, існуе яшчэ багата нянавісці ў дачыненні да людзей з адрознай палавой ідэнтычнасцю. “Гэта не проста людзі, якія зрабілі той ці іншы выбар, гэта рэальнасць, у якой яны народжаны”, — сказала Ціраш. Ізраіль знаходзіцца яшчэ толькі на шляху да большай талерантнасці.
Падтрымку выказалі таксама і некаторыя футбольныя клубы: Макабі Нятанья павіншаваў Берман з “мужнасцю і адкрытасцю”.
Дагэтуль у міжнародным футболе было ўсяго толькі некалькі трансгендарных рэферы. Брытанка Люсі Кларк у 2018 годзе стала першай такой суддзёй. Аднак яна абслугоўвала матчы мужчынскіх каманд толькі ў ніжэйшых рэгіянальных лігах.