Іспанія: Транс-мужчына нарадзіў дзіця
27-гадовы Рубэн Кастра рэалізаваў сваё жаданне мець дзіця: 1 траўня ён нарадзіў свайго першага сына Луара.
Рубэн Кастра ў мінулую суботу стаў бацькам: 27-гадовы транс-мужчына паводле апошняй інфармацыі прынёс у свет здаровага хлопчыка, якога ахрысціў Луарам. Паколькі гаворка вядзецца пра адзіную вядомую цяжарнасць транс-мужчыны ў Іспаніі, прэса пільна адсочвала хаду цяжарнасці. Сам Кастра ў апошнія месяцы распаўсюджваў усё новыя фотаздымкі ў сацыяльных сетках. На наступны дзень пасля родаў ён апублікаваў фота свайго сына, які трымае палец дарослага чалавека. Да гэтага ён прыпісаў: “Луар ужо тут”.
Гэтая цяжарнасць будзе ўвекапомненая дакументальным фільмам “Цяжарны тата” рэжысёрак Сельі Авілес і Баке Гомес. Кастра распавядае, чым яго цяжарнасць адрозніваецца ад цяжарнасці жанчын. Апроч таго, ён як мужчына жадае зрабіць больш вядомай тэму цяжарнасці і надаць у гэтым плане мужнасці і рашучасці іншым транс-мужчынм.
Кастра замарозіў свае яйкаклеткі перад гарманальным лячэннем. Пазней ён змог зацяжарыць праз штучнае апладатварэнне.
У мінулым цяжарныя мужчыны таксама давалі нагоды для газетных загалоўкаў. У 2008 годзе амерыканскі транс-мужчына Томас Бэйці раптам стаў вядомым на ўсю краіну, калі распавёў пра сваю цяжарнасць у ток-шоў Опры Уінфры. У 2013 годзе з’яўляліся паведамленні пра транс-цяжарнасць у Берліне.
У мінулым цяжарных транс-мужчын у многіх краінах змушалі да стэрылізацыі, інакш бы не прызнавалі іх пол. Гэта і сёння прапісана ў нямецкім законе аб транс-сексуальнасці, які, аднак, у 2011 годзе Канстытуцыйным судом быў прызнаны супярэчлівым і не адпаведным Асноўнаму закону. У 2017 годзе таксама і Еўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што прымус да рэпрадуктыўнай няздольнасці парушае Канвенцыю аб правах чалавека.