Дайджэст ЛГБТ-ТЭМАТЫКІ Ў БЕЛАРУСКІХ МАСМЕДЫЯ за 1 квартал 2021

время чтения: 2 мин

Беларуская ЛГБТК+  медыяпавестка ў першым квартале 2021 года зазнала ўплыў агульнапалітычных падзеяў. Як гэта часцяком бывае, не знаходзячы чытэльных аргументаў, прапаганда звяртаецца да праверанага на працягу шматлікіх гадоў закліку: “Яны хочуць навязаць нам ЛГБТ-каштоўнасці”.

Найбольш яскрава гэта заўважна ў рыторыцы прапагандыста Рыгора Азаронка, чые опусы спрычынілі абмеркаванні ў сацыяльных сетках і стварэнне шматлікіх мемаў.

Як заўсёды “пацешыў” “Вячэрні Магілёў”, які разразіўся аб’ёмным і блытаным тэкстам з падзагалоўкам “Вайна на знішчэнне беларускай сям’і. Гендарны сатанізм”.

Чытво не для слабых на нервы, насычанае рэлігійнасцю і нападкамі на ЕС і НКА.

Чаго толькі вартая фраза “І без рэлігійных сродкаў, першымі з якіх з’яўляюцца страх Божы і прызнанне сябе рабом Божым, усе сацыяльна-антрапалагічныя праекты духоўнага самаразвіцця чалавека (да якога, як у выпадку з супам з сякеры, амаль адразу ж трэба дадаваць “апоры” у выглядзе паліцыі і пракуратуры, партыяў і НКУС, газеты “Праўда” і BBC News), вядуць выключна ў пекла”.

ЛГБТ-тэматыка знайшла адлюстраванне і ў каментары МУС Беларусі, апублікаваным шэрагам медыяў, уключаючы найбуйнейшае – Анлайнер. Мова вядзецца пра знаходжанне брашураў “Журналістаў за талерантнасць”, якія былі названыя “літаратурай, якая прапагандуе ЛГБТ-каштоўнасці”.

Былі і іншыя прычыны для заклапочанасці, уключаючы так званы законапраект аб экстрэмізме (падрабязнасці гл. далей у нашым Дайджэсце).

Нягледзячы на вышэйпералічанае, аналіз інфармацыйнага плоя Беларусі дазваляе уцэлым станоўча ацаніць згадкі ЛГБТК+ тэматыкі ў незалежных медыях.

Буйныя СМІ размяшчалі інфармацыю пра ЛГБТК+ адукацыйных мерапрыемствах, рабілі вялікія інтэрв’ю з прадстаўнікамі супольнасці і іншыя матэрыялы з выкарыстаннем карэктнай лексікі.


Сярод згадак ЛГБТ у беларускім інтэрнэце знакавымі сталіся паведамленні пра знаёмствы ў здавалася б састарэлым фармаце
аб’яў.Рэдакцыя GayPress.eu у першым квартале 2021 года выдала шэраг навінавых, аналітычных, асветніцкіх і забаўляльных матэрыялаў, уключаючы відэакантэнт.

Робіцца ўжо традыцыяй згадванне ЛГБТ на гандлёвых пляцоўках. Беларускія прадпрымальнікі выстаўляюць на продах ЛГБТ-сцягі, хаця кошт на іх моцна розніцца ад месца да месца: ад 12 беларускіх рублёў на Kufar, да 58 беларускіх рублёў на Deal.

 Спампаваць дайджэст можна ТУТ