Новыя масавыя затрыманні сярод ЛГБТ у Гане

Новыя масавыя затрыманні сярод ЛГБТ у Гане

время чтения: < 1 мин

Паводле паведамленняў нямецкага федэральнага ўраду, улады “краіны бяспечнага паходжання” арыштавалі 21 чалавека за тое, што яны праяўлялі актыўнасць у ЛГБТІ-дзейнасці.  

Праваабарончыя арганізацыі абураны паведамленнямі пра масавыя затрыманні ЛГТБІ-актывістаў: 21 чалавек быў затрыманы ўладамі ў буйным горадзе Хо за актыўнасць у ЛГБТІ-дзейнасці. Усе затрыманыя абвінавачваюцца ў правядзенні “незаконнага сходу”. Дагэтуль яны знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Адвакаты заявілі, што затрыманні прайшлі нелегальна. У затрыманых не было магчымасці доступу да адвакатаў перад тым, як яны прадсталі перад турэмным суддзём. Апроч таго, ім было адмоўлена ў медычнай дапамозе.

Падставаю для затрыманняў стала трэнінгавая праграма для актывістаў і прававых дарадцаў ад квір-арганізацыі Rightify Ghana. Удзельнікаў вучылі, як яны найэфектыўна могуць абыходзіць свавольства ўладаў і найлепш дапамагаць пераследаваным квір-людзям. Група журналістаў разам з паліцэйскімі ўварвалася на мерапрыемства: “Прэса працавала разам з паліцыяй і штурмавала імпрэзу”, заявіла Rightify Ghana. Яны рабілі здымкі і зрывалі стэнды са сцен, у той час як хапалі людзей.

Алекс Кофі Данкор, заснавальнік арганірзацыі LGBT+ Rights Ghana, выказаў абурэнне акцыяй: “Няма такога закону, які б забараняў існаванне квір-людзей або сустракацца ім. Гэта нашмат больш, чым проста гарантаванае Канстытуцыяй права”.

Узмоцненыя рэпрэсіі супраць квір-людзей

ЛГБТІ-актывісты скардзяцца, што ў апошнія месяцы ў Гане ўзмацніліся рэпрэсіі супраць ЛГБТІ. Пры канцы сакавіка былі затрыманы 22 квір-асобы за тое, што яны ўдзельнічалі ў лесбійскім вяселлі. Згодна закону за таемны аднаполы сэкс прадугледжанае пакаранне да трох гадоў зняволення.

Насельніцтва Ганы падтрымлівае гамафобны курс ураду: паводле апублікаваных у лютым вынікаў апытання Афрыканскага цэнтру міжнароднага права і падсправаздачнасці, насельніцтва разглядае гомасэксуальнасць як другую пасля карупцыі праблему ў краіне. Паводле вынікаў апытання, 87 адсоткаў выступаюць супраць таго, каб гомасэксуаламі вяліся адкрытыя грамадскія дыскусіі на тэму іх дыскрымінацыі і каб яны маглі аб’ядноўвацца.