(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
Квір-варажнечая атака: Жанчыну ў Берліне закідалі камянямі

Квір-варажнечая атака: Жанчыну ў Берліне закідалі камянямі

время чтения: < 1 мин

У Берлін-Кройцбергу 28-гадовую жанчыну ўвечары ў сераду група маладзёнаў абразіла і атакавала. Перад гэтым у яе спыталіся наконт полу.  

У сераду ўвечары ў Берлін-Кроцбергу адбыўся квір-варажнечы напад на 28-гадовую жанчыну. Пра гэта ў чацвер паведаміла паліцыя Берліна.

Згодна папярэдняга расследавання, прыкладна а 19.15 жанчына ішла па пешаходнай сцежцы на Грэфэштрасэ ў кірунку ад Хазэнхайдэ на Урбанштрасэ, калі група маладзёнаў запыталася ў яе наконт полу. Пасля таго, як жанчына адмовілася адказаць на гэтае пытанне, падлеткі паднялі з зямлі камяні і закідалі яе. Але не патрапілі.

Нападаўцы змаглі ўцячы непазнанымі

Пры спробе ўцячы ў накірунку Урбанштрасэ за жанчынай кінуліся падлеткі і працягнулі яе абражаць, адзначаецца далей у паведамленні паліцыі. Толькі пасля таго, як на месца прыбыла выкліканая жанчынай па мабільным тэлефоне паліцыя, маладзёны кінуліся на ўцёкі. Пошукі іх скончыліся безвынікова.

Больш падрабязнасцей пра меркаваных злачынцаў у паліцэйскім паведамленні не ўтрымліваецца. Расследаванне па справе аб спробе нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў і абразах цяпер вядзе Камісарыят па справах падлеткавага гвалту Упраўлення паліцыі № 5 (горад).

Трэці выпадак цягам аднаго тыдня

Атака камянямі сталася трэцім квір-варажнечым выпадкам у Берліне цягам аднаго тыдня. Так, у мінулую суботу у Нойкёльне двух маладых геяў спачатку абразіла, а потым фізічна атакавала група падлеткаў. За дзень да таго ў Стэгліцы маладая жанчына спачатку была абражана як лесбіянка, а потым збітая невядомым.

Берлінская паліцыя ў сваіх паведамленнях мэтанакіравана робіць публічнымі злачынствы на глебе нянавісці на падставе сэксуальнай арыентацыі або палавой ідэнтычнасці і параўнальна часта даводзіць іх да грамадскасці. Паліцыя і пракуратура ў сталіцы маюць кантактных асоб у ЛГБТІ-супольнасці.