Берлін: Карэйца гамафобна абразілі і збілі

Берлін: Карэйца гамафобна абразілі і збілі

время чтения: < 1 мин

У Шонэбургу чацвёра мужчын відавочна з нянавісці атакавалі наведвальніка Берліна.

Чацвёра дагэтуль невядомых мужчын у сераду ў Шонэбергу гамафобна абразілі і збілі іншага мужчыну. 35-гадовы паўднёва-карэйскі наведвальнік Берліну з’явіўся ў аддзяленні паліцыі і завіў, што каля 21.15 ён сядзеў на лаўцы на станцыі метро “Ратуша Шонэбург”, калі чацвёра мужчын падышлі да яго і спыталіся, ці не кітаец ён. Ён у адказ запытаўся, адкуль паходзяць яны самі, на што двое мужчын заявілі, што яны туркі. Далей тыя чацвёра пачалі яго спачатку варажнеча абражаць з-за яго нацыянальнасці, а потым і гамафобна.

 

Адзін з гэтага квартэту наблізіўся да яго і ўдарыў у твар, пасля чаго ўдары рукамі і нагамі нанеслі і астатнія трое. Пасля гэтага ўсе чацвёра падазраваных зніклі ў невядомым накірунку.

 

У выніку нападу 35-гадовы мужчына атрымаў лёгкія пашкоджанні твару і нагі. Пры гэтым яму разбілі акуляры. Паліцэйскія на ўчастку запрасілі відэа з камер назірання вакзала метро і прапанавалі пацярпеламу аказанне медычнае дапамогі.

Расследаванне пагрозы нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а таксама абразаў на глебе нянавісці і гамафобіі вядзе паліцыя дзяржаўнай бяспекі пры зямельным ўпраўленні па барацьбе з крыміналітэтам. Улады Берліна рэгулярна падключаюцца да расследавання спраў, дзе матывам злачынстваў з’яўляецца нянавісць.

Сталічная паліцыя мэтанакіравана робіць публічна вядомымі злачынствы на глебе ксенафобіі, нянавісці, гамафобіі або гендарнай ідэнтычнасці і інфармуе пра іх грамадскасць. Паліцыя і пракуратура сталіцы маюць сваіх кантактных асоб з ЛГБТІ-супольнасцю.

Раней на гэтым тыдні падчас слуханняў у камітэце бундэстагу эксперты падтрымалі ініцыятывы апазіцыі па ўзмацненні барацьбы са злачынствамі на глебе ксенафобіі і варажнечы да ЛГБТІ на  федэральным узроўні.