Пасля сустрэчы з Папам: Овэрбек пярэчыць Ватыкану

время чтения: 2 мин

Падчас наведвання Ватыкана эсэнскі біскуп Франц-Ёзэф Овэрбек выказаўся за блаславенне лесбійскіх і гееўскіх пар – і такім чынам раскрытыкаваў афіцыйную лінію.  

Эсэнскі біскуп Франц-Ёзэф Овэрбек падчас візіту ў Ватыкан адкрыта выказаўся за блаславенне аднаполых пар. Каталіцкая царква тут для ўсіх сваіх вернікаў, “таксама і гомасэксуальных”, сказаў Овэрбек пасля сустрэчы з папам Францыскам. На пытанне, ці варта бласлаўляць гомасэксуальныя пары, ён адказаў: “Чаму не?”.

Овэрбек ездзіў у Рым у якасці віцэ-прэзідэнта камісіі канферэнцыі біскупаў у ЕС (Comece). Разам з іншымі чальцамі Comece яго прымаў пантыфік. Рурскі біскуп таксама выказаў заклапочанасць тым, што у Германіі не хапае біскупаў. Овэрбек выступіў за тое, каб дазволіць быць святарамі і жанатым мужчынам.

Ватыкан забараняе блаславенне гомасэксуаўлаў

Ватыкан у сярэдзіне сакавіка заявіў, што ён і надалей выключае блаславенне лесбійскіх і гееўскіх пар. Маўляў, грэх не павінен быць блаславенным, адзначаецца ў заяве кангрэгацыі вернікаў. “Нельга бласлаўляць адносіны ці стабільныя партнёрствы, якія практыкуюць сэкс не ў рамках шлюбу паміж мужчынам і жанчынай”.

Многія католікі ў Германіі выказалі расчараванне такой пазіцыяй, гэтая тэма лічыцца спрэчнай таексама сярод ліберальных і кансерватыўных прадстаўнікоў каталіцкай царквы ў краіне. 10 траўня каталіцкія абшчыны на федэральным узроўні правялі імпрэзы па блаславенні “усіх закаханых”. Акцыя закранула ў тым ліку лесбіянак і геяў і дэманстратыўна супярэчыла стаўленню Ватыкана.

Стаўленне да лесбіянак і геяў кардынальна змянілася  

Франц-Ёзэф Овэрбек з’яўляецца эсэнскім біскупам з 2009 году. З таго часу ў яго кардынальна змянілася стаўленне да геяў і лесбінак. У 2010 годзе ў ток-шоў “Аннэ Віль” на тэлеканале ARD ён яшчэ заяўляў, што гомасэксуальнасць супярэчыць прыродзе. Пазней ён сустракаўся з ЛГБТІ-актывістамі і з таго часу выказваўся ўжо значна больш дружалюбна.

Два гады таму Овэрбек паставіў пад пытанне забарону царкоўнага блаславення для геяў. Пры гэтым адзін святар з Хама зрабіў камінг-аўт і пасля гэтага не быў звольнены. У рэшце ў сакавіку Овэрбек у лісце да ўсіх пастараў біскупства Эсэн запатрабаваў “сур’ёзнай і глыбокай пераацэнкі стаўлення ў каталіцкай царкве да гомасэксуальнасці”.