Еўрастадыён у вясёлкавых фарбах? Обэрбургамістар піша ліст у УЕФА

Еўрастадыён у вясёлкавых фарбах? Обэрбургамістар піша ліст у УЕФА

время чтения: 2 мин

Обэрбургамістр Мюнхена Дзітэр Райтар патрабуе ад Еўрапейскага саюза футбольных асацыяцый у сераду на гульні зборнай Германіі супраць Венгрыі падсвятліць Альянс-арэну вясёлкавымі фарбамі.

Мюнхенскі обэрбургамістр Дзітэр Райтар (СДПГ) у сваім лісце Еўрапейскі саюз футбольных асацыяцый (УЕФА) у панядзелак заклікаў да вясёлкавага пратэсту супраць гамафобнай палітыкі венгерскага прэм’ер-міністра Віктара Орбана. “Обэрбургамістр прынамсі заўтра плануе накіраваць адпаведны ліст УЕФА”, – паведаміла ў нядзелю яго прадстаўніца агенцтву dpa.

Мюнхенская гарадскагая рада надфракцыйна запатрабавала падсвятліць нямецкую еўраарэну для гульні Германіі супраць Венгрыі  вясёлкавымі колерамі. “Зямельная сталіца вызнае разнастайнасць, талерантнасць і сапраўдную роўнасць у спорце і ў грамадстве ўвогуле”, адзначаецца ў звароце, які фармальна мусіць быць разгледжаны толькі ў сераду, у дзень гульні. Вясёлкавыя фарбы ва ўсім свеце сімвалізуюць талерантнасць, а таксама сэксуальную і гендарную разнастайнасць.

Зараз мяч знаходзіцца на баку УЕФА. На адпаведны запыт ад dpa адтуль спачатку не было ніякай рэакцыі на заклік, які знайшоў падтрымку таксама ў Аб’яднанні лесбіянак і геяў Германіі. Для УЕФА як арганізатара Чэмпіянату Еўропы гэтае пытанне магло б стаць палітыкумам з іншай прычыны: у апошнія дні медыя паведамлялі, што УЕФА можа перанесці фінальную гульню з Лондана ў Будапешт, калі ў Вялікабрытаніі справа дойдзе да больш жорсткіх абмежаванняў у звязку з карона-вірусам.

У Будапешце праводзяцца чатыры міжнародныя гульні ў рамках Чэмпіянату Еўропы. На двух папярэдніх гульнях венгерскай дружыны на Пушкаш-Арэне Орбан з’яўляўся на трыбунах ў фанацкім шаліку. У нядзелю яшчэ не было вядома, ці прыбудзе ён на апошнюю групавую гульню ў Мюнхене.

Закон супраць “гома-прапаганды” як у Расіі

Венгерскі парламент у мінулы аўторак прыняў экстрэмальна квір-варажнечы закон. Асветніцкія праграмы па гома- і транс-сэксуальнасці або рэклама вялікіх прадпрыемстваў, якія салідарызуюцца з квір-людзьмі, хутка павінны быць забаронены, гэтаксама як і кнігі на гэтую тэматыку. Закон лічыцца асабістым дасягненнем прэм’ер-міністра Віктара Орбана. Таму і з’явілася такое гучнае патрабаванне падаць ясны знак падчас Чэмпіянату Еўропы ў Германіі.

Таксама як і адпаведная анлайн-петыцыя на адрас прэзідэнта Нямецкага футбольнага саюза Фрыца Келера з’яўляцца вельмі важным аргументам для вясёлкавай падсветкі Альянс-арэны. Яе ўжо падпісалі больш за 70 000 чалавек.