Дыскрымінацыя ў часы каронакрызісу

Дыскрымінацыя ў часы каронакрызісу

время чтения: < 1 мин

Сацыёлаг і сэксуальны педагог Барбара Ротмюлер гэтым разам пра досведы дыскрымінацыі гома- і бісэксуальных людзей падчас пандэміі.

Нягледзячы на юрыдычную роўнасць у некаторых галінах лесбіянкі, гомасэксуалы, бісэксуалы і квір-людзі штодзённа сутыкаюцца з дыскрымінацыйнымі практыкамі. Еўрапейскае агенцтва па грунтоўных правах высветліла, што цягам году палова квір-людзей у Аўстрыі зведалі дыскрымінацыю. Таксама і маё даследаванне сведчыць, што дыскрымінацыя сэксуальных меншасцяў узрастае.

У першы год пандэміі 20 адсоткаў апытаных геяў і лесбіянак зведалі ціск па прычыне іх сэксуальнасці або формы ўзаемадачыненняў. Калі браць да ўвагі, што падчас пандэміі рэзка знізіўся ўзровень сацыяльных кантактаў, то гэта вельмі шмат! Можна было б падумаць, што пры пандэміі ўвогуле не так шмат магчымасцей у жывым кантакаце пакрыўдзіць гомасэксуальных людзей. На жаль, досвед геяў і лесбіянак у Аўстрыі сведчыць пра адваротнае.

Людзі з аднаполых партнёрстваў паведамляюць пра тое, што падчас пандэміі іх у грамадскай прасторы прыніжалі, абражалі і запалохвалі. Перад усім найбольш прыніжэнняў гееўскія і лесбійскія пары найчасцей зведвалі падчас так любімых прыпандэмійных прагулак. З боку прыватных асоб, але таксама і ад прадстаўнікоў улады: апытаныя прадстаўнікі аднаполых партнёрстваў у ананімных апытаннях апісвалі, як паліцыя падчас такіх прагулак не верыла, што яны з’яўляюцца парай, і таму штрафавала іх. Аналагічны недавер зведвалі і гомасэксуалы-уцекачы з боку органаў юстыцыі.

 

Для лесбійскіх, гееўскіх, бісэксуальных і квір-асоб такія досведы з’яўляюцца не проста абуральнымі. Яны таксама дэманструюць, што грамадская прастора не з’яўляецца бяспечным месцам для ўсіх людзей. І што менавіта не ўсе людзі, гонар і годнасць якіх мусяць абараняць дзяржаўныя інстытуты, атрымліваюць такую абарону.