Канферэнцыя міністраў юстыцыі: Узмацніць транс-правы
Закон аб транс-сэксуалах мусіць быць адменены, больш правоў транс-сэксуальным людзям – у гэтым адзіныя міністры юстыцыі на федэральным (ФРГ) і зямельным узроўні. Прадстаўнік Цюрынгіі Адамс жадаў нават большага, але і гэтым рашэннем ён задаволены і лічыць яго поспехам.
Канферэнцыя міністраў юстыцыі ў сераду прыняла рашэнне ўзмацніць правы транс-сэксуальных людзей. Аднак канкрэтных рашэнняў па дэталях рэформы пакуль няма. Міністр юстыцыі Цюрынгіі Дзірк Адамс назваў рашэнне важным пазіцыянаваннем, асабліва ў плане адмены існуючага закону аб транс-сэксуалах і распрацоўкі новага закону, адзначыў 53-гадовы міністр агенцтву dpa. Ён дадаў, што хацеў нават большага. “Мы б з задавальненнем пайшлі яшчэ далей і назвалі б больш канкрэтныя крокі, але пакуль што не рашыліся на гэта”, — сказаў Адамс.
У якасці прыкладу ён назваў новыя правілы рэгістрацыі імя і полу для транс-людзей, нават без медычнага пасведчання. Цюрынгія да таго ж прапанавала дадаць у закон палажэнне аб гендарна-роўнасных медычных захадах, аднак гэта не знайшло свайго адлюстравання ў рашэнні канферэнцыі міністраў юстыцыі.
У прынятым у сераду з Дзюсельдорфе рашэнні сход “вызнае права транс-сэксуальных людзей на самавызначэнне і на прызнанне іх палавой ідэнтычнасці”. Федэральнае міністэрства юстыцыі закліканае ў якасці замены закону аб транс-сэксуалах прадставіць праект, які “лепш абараняе правы людзей на самавызначэнне”.
Дарэчы, чорна-чырвоны ўрад ужо заяўляў пра рэфармаванне цалкам састарэлага і ў многім супярэчнага Канстытуцыі закону аб транс-сэксуалах і нават распрацаваў першасны праект, які аднак не выклікаў асаблівага энтузіязму ў квір-арганізацый. У верасні 2019 году ўрад замарозіў працу над новым законам. Падчас выбарчай кампаніі на федэральным узроўні СДПГ цалкам усклала адказнасць за гэта на свайго партнёра па кааліцыі – ХДС/ХСС