Вюртэмберг: 4,6 адсотка абшчын бласлаўляюць аднаполыя пары
Самая гамафобная евангелічная зямельная царква больш як два гады таму вырашыла, што і аднаполае каханне заслужыла блаславення. Ва ўсялякім выпадку, дагэтуль толькі адзінкавыя гома-пары вітаюцца ў царкве.
Вюртэмбергскі кіраўнік царкоўнага савета Ульрых Хекель, паводле паведамлення на сайце evangelisch.de ў мінулыя выходныя, на зямельным сінодзе заявіў, што толькі 56 з 1209 абшчын ажыццяўляюць блаславенне аднаполых пар. Гэта адпавядае частцы ў 4,6 адсотка. У 21 з 22 абшчын наадварот толькі гетэрасэксуальныя пары могуць атрымаць блаславенне. У 127 абшчынах, згодна паведамлення, маюць месца практыкі, калі там вырашаюць, ці дастойныя гомасэкуалы блаславення.
Усяго за першы год пасля з’яўлення магчымасці такіх набажэнстваў адбылося 36 блаславенняў. Паводле паведамлення радыё SWR, большасць гэтых актаў блаславення адбылася ў прэлатуры Ройтлінген.
Да 2020 году блаславенне гомасэксуальных пар у зямельнай вюртэмбергскай царкве было ўвогуле забаронена. Да таго моманту практычна ўсе зямельныя цэрквы знялі гэту забарону або нават адкрылі шлюбы для геяў і лесбіянак.
75 адсоткаў абшчын мусяць застацца свабоднымі ад блаславення гомасэксуалаў
Вюртэмбергская царква на адным з сінодаў больш як два гады таму змагла знайсці толькі хісткі кампраміс у пытанні гома-блаславенняў: толькі калі абсалютная большасць абшчынных царкоўных саветаў і асобных пастараў пагодзяцца, то гома-пары змогуць атрымаць блаславенне пастара. Да таго ж, такія блаславенні могуць адбывацца толькі сама больш у чвэрці ад агульнай колькасці абшчын, тры чвэрці мусяць жорстка прытрымлівацца забароны на іх.
Дарэчы, Евангелічная царква Германіі яшчэ ў 2013 годзе ў адной з інструкцый назвала гомасэксуальныя пары “раўнавартаснымі”. Аднак, гэты дакумент не быў прызнаны многімі кансерватыўнымі хрысціянамі.
Евангелічная зямельная царква Вюртэмберг знаходзіцца на тэрыторыі старажытнага каралеўства Вюртэмберг. Да яе належаць каля двух мільёнаў вернікаў ці амаль траціна насельніцтва.