З’явіцца помнік лесбійскім вязням канцлагеру Равенсбрук

З’явіцца помнік лесбійскім вязням канцлагеру Равенсбрук

время чтения: < 1 мин

Выраблены з керамікі шар будзе нагадваць пра лесбійскіх вязняў адзінага канцэнтрацыйнага лагеру для жанчын Равенсбрук. Адкрыццё помніка запланавана на красавік.   

У мемарыяле Равенсбрук у Фюрстэнбергу/Хавелі павінен з’явіцца памятны знак на ўспамін пра лесбійскіх вязняў былога нацысцкага жаночага канцлагеру, паведамілі ў фондзе “Брандэнбургскія мемарыялы” Звязу квір-груп.

 

Памятны знак у выглядзе керамічнага шару мусіць быць усталяваны да 77-й гадавіны вызвалення канцлагеру Равенсбрук у красавіку 2022 году на тэрыторыі мемарыялу на месцы ранейшай лагернай сцяны.

 

“На памяць пра ўсіх лесбійскіх жанчын і дзяўчат у жаночым канцлагеры Равенсбрук і Укермарк. Іх пераследавалі, арыштоўвалі, таксама забівалі. Вы не забытыя”, такі надпіс будзе нанесены на шар. “Праз рашэнне фонду на памятны знак у форме шару нарэшце перадаюцца пакуты лесбійскіх жанчын і дзяўчат праз тры чвэрці стагоддзя пасля вызвалення канцэнтрацыйнага лагеру”, — кажа Марыён Лютыг з “Кола лесбіянак”.

 

Акурат пяць год таму ў фонд “Брандэнбургскія мемарыялы” ўпершыню  звярнулася група зацікаўленых жанчын. Да гэтай ініцыятывы  пастаянна далучаліся ўсё новыя і новыя жадаючыя дапамагчы.

Увесну 2021 году фонд “Брандэнбургскія мемарыялы” сумесна з федэральным фондам Магнуса Хіршфельда паставілі за мэту, каб факт пераследу лесбійскіх жанчын унутры і па-за сценамі лагеру нарэшце быў візуалізаваны. На гэтую тэму ўнутры супольнасці мелі месца працяглыя спрэчкі, што ўсё адцягвала і адцягвала тэрміны рэалізацыі праекта мемарыялу.