Манхайм становіцца “прасторай свабоды для ЛГБТІК - асоб”

Манхайм становіцца “прасторай свабоды для ЛГБТІК — асоб”

время чтения: < 1 мин

Пераважнай большасцю рады абшчыны “квадратны горад” абвешчаны “прасторай свабоды для ЛГБТІК-асоб”. Такім чынам горад бярэ на сябе абавязкі па абароне правоў квір-людзей.

Горад Манхайм, паводле ўласных дадзеных, стаў першым горадам у Еўропе, які абвясціў сябе “прасторай свабоды для ЛГБТІК-асоб”. У зямлі Бадэн-Вюртэмберг гэта першае месца такога кшталту, паведаміла гарадское кіраўніцтва ў аўторак. Рада абшчыны прыняла такое рашэнне абсалютнай большасцю галасоў.

Праз такое рашэнне горад Манхайм абавязуецца ладзіць грамадскія мерапрыемствы па прасоўванні і абароне правоў квір-людзей. “Вялікія грамадскія выклікі не могуць быць паспяхова вырашаныя без дзеянняў на лакальным узроўні”, — падкрэсліў обэрбургамістр Петэр Курц (СДПГ). Такім рашэннем пададзены знак для напоўненага рэспектам сумеснага жыцця ва ўмовах разнастайнасці.

Рэакцыя на квір-варажнечую палітыку ў Польшчы і Венгрыі

Квадратны горад такім чынам падтрымаў рэзалюцыю Еўрапарламента. Той у сакавіку заклікаў Еўрапейскі Саюз стаць “зонай міру для ЛГБТІК”. Падставаю для гэтага стала абуральная і квір-варажнечая палітыка асабліва ўрадаў Польшчы і Венгрыі. Першым у ЕС горадам, які абвясціў сябе “прасторай свабоды” для квір-людзей, у  траўні стаў Лісабон. Гэтаму прыкладу паследавалі, апроч іншых, Люксембург і Вена. Таксама і Каталонія стала “прасторай свабоды для ЛГБТІК-асоб”.

Манхайм таксама з’яўляецца сябрам глабальнай сеткі Rainbow Cities Network. На Міжнародны дзень небінарных людзей 14 ліпеня – першым у Германіі – горад вывесіў сцяг небінарнага прайду на ратушы, каб такім чынам падаць знак салідарнасці.