лгбт

0,6 адсотка ўсіх разводаў – аднаполыя

время чтения: < 1 мин

Колькасць скасаванняў аднаполых шлюбаў летась рванула ўверх.  

У 2020 годзе ў Германіі праз прававыя механізмы былі скасаваныя каля 143.800 шлюбаў – 900 з іх тычыліся аднаполых пар. Пра гэта ў сераду паведаміла Федэральнае статыстычнае ўпраўленне. Такім чынам колькасць аднаполых разводаў складае 0,6 адсотка. У 2019 годзе частка разводаў сярод гееўскіх або лесбійскіх пар складала толькі 0,07 адсотка.

Згодна лічбаў, агульная колькасць разводаў была на 3,5 адсотка менш параўнальна з 2019 годам. Колькасць жа разводаў сярод аднаполых пар узрасла ў дзевяць разоў. Прычынай рэзкага скачка з’яўляецца тое, што аднаполыя шлюбы сталі магчымыя толькі з 1 кастрычніка 2017 году і большасць разводаў адбылося пасля працяглага шлюбу. Так, сярэдняя працягласць шлюбу складае 14 год і 8 месяцаў, паведаміла ўпраўленне. Скасаванне зарэгістраваных партнёрстваў, якія заключаліся аднаполымі парамі з 1 жніўня 2001 году да 30 верасня, статыстыкай не ўлічвалася, апроч таго, калі пара перад скасаваннем стасункаў перавяла сваё партнёрства ў афіцыйны шлюб.

 

Читать по теме: ЛГБТ-шествие пройдет в Одессе в конце августа

 

Пры 89 адсотках усіх разводаў, паводле статыстычнага ўпраўлення, заява падавалася адным партнёрам пры згодзе другога партнёра ці партнёршы. Пры сямі адсотках заява падавалася сумесна абодвума партнёрамі. Пры астатніх чатырох адсотках адзін з партнёраў быў нязгодны.

Яшчэ ўвесну ўпраўленне паведамляла, што колькасць заключэння аднаполых шлюбаў у 2020 годзе рэзка знізілася параўнальна з агульнай колькасцю шлюбаў – гэтае рэзкае змяншэнне было звязана выключна з тым, што менш пар ператварылі сваё партнёрства ў шлюб. Частка новых аднаполых вяселляў ў 2020 годзе складала крыху больш за 2 адсоткі ад агульнай колькасці шлюбаў.