(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
лгбт

Кампанія за ўсталяванне помнікаў ЛГБТ у нардычным рэгіёне

время чтения: 2 мин

Арганізацыя ЛГБТ-працаўнікоў сферы культуры Швецыі ТУПІЛАК і міжнародная сетка культурніцкіх ініцыятываў ЛГБТК-супольнасці ILGCN падчас Сусветнага прайду 2021 у Мальмё абвясцілі кампанію за ўсталяванне ў паўночным рэгіёне Еўропы помнікаў, прысвечаных ЛГБТ.

Да ініцыятывы, сярод іншых, далучылася шведская кінарэжысёрка Джэніфер Мальмквіст.

Прэзентацыя кампаніі ўключала ў сябе паказ фільма “Манументы ЛГБТ”, знятага актывістамі ТУПІЛАК, пра помнікі, прысвечаныя ЛГБТ-супольнасці, па ўсім свеце, акрамя нардычнага рэгіёна, дзе яны пакуль адсутнічаюць. Таксама кампанія распачалася з узгадкі пра ЛГБТК-людзей, якія былі забітыя на працягу тысячагоддзяў па ўсім свеце. Рэжысёрка Джэніфер Мальмквіст прэзентавала свой кароткаметражны фільм “Удушэнне” («On Suffocation») пра двух хлопцаў геяў, якіх павесілі ў Іране за гомасэксуальныя стасункі. Гэта карціна была адзначана як найлепшая кароткаметражная стужка на кінаконкурсе Guldbagge Awards у 2014 годзе.

лгбт

Лагатып арганізацыі ТУПІЛАК

Падчас сустрэчы было зазначана, што ў шведскім Гётэбургу ўпершыню ў нардычным рэгіёне плануецца ўсталяваць пастаянны манумент, прысвечаны ЛГБТ, другі пасля часовага помніка, які быў усталяваны ТУПІЛАК і міжнароднай сеткай культурніцкіх ініцыятываў ЛГБТК-супольнасці ILGCN у выглядзе піраміды з каменьчыкаў на беразе Балтыйскага мора ў Візбі.

 

Падчас прэзентацыі кампаніі кінарэжысёрка Джэніфер Мальмквіст атрымала адмысловы дыплом ад ТУПІЛАК – “Палярны мядзведзь” – за выбітныя дасягненні ў галіне стварэння фільмаў пра ЛГБТ.

У дадатак да распачынання кампаніі за стварэнне манументаў ЛГБТ у нардычным рэгіёне ТУПІЛАК і міжнародная сетка культурніцкіх ініцыятываў ЛГБТК-супольнасці ILGCN анансавалі правядзенне “Кінафэсту пра ЛГБТК-уцекачоў”, якія імкнуцца атрымаць абарону ў паўночных краінах Еўропы.

лгбт

Кінарэжысёрка Джэніфер Мальмквіст

Арганізатары вырашылі, што першы кінафэст будзе ладзіцца ў Стакгольме падчас Шостага месяца ЛГБТК у нардычным рэгіёне ў супрацы са шведскімі, дацкімі і іншымі мясцовымі ўдзельнікамі, а наступныя кінафэсты ладзімуцься ў Мальмё, Капенгагене, эстонскім Ракверэ і іншых гарадах паўночных краінаў Еўропы. Мэта кінафэсту – заахвоціць працаўнікоў кінаіндустрыі з нардычнага рэгіёну да стварэння стужак, прысвечаных важнай і надзённай тэматыцы прымання і інтэгравання ЛГБТ-уцекачоў у паўночных краінах Еўропы.

 

Іншыя мерапрыемствы ТУПІЛАК і міжнароднай сеткі культурніцкіх ініцыятываў ЛГБТК-супольнасці ILGCN падчас Сусветнага прайду 2021 у Мальмё ўключалі ў сябе арганізацыю супрацы з актывістамі з Усходняй Еўропы, абмеркаванне ініцыятываў, прысвечаных гісторыі і культуры ЛГБТК, якія магчыма зладзіць падчас “Шостага месячніка гісторыі і культуры ЛГБТ у нардычным рэгіёне”.

 

Также по теме: Жизнь ЛГБТ-военного и священники-геи. Разговор с добровольцем АТО