Два транс-варожыя напады на ўікэнд у Берліне
У Кройцбергу транс-жанчыну збіў і прыдушыў невядомы, у Брэнцлаўэр Бергу ЛГБТ — асобу аплявалі і апырскалі слезацечным газам на станцыі метро.
Пра адразу два напады з транс-варожых падстаў паведаміла ў нядзелю берлінская паліцыя.
Першы выпадак адбыўся па абедзе ў суботу ў Кройцбергу. Згодна апошняй інфармацыі, невядомы мужчына каля 14.30 напаў на 42-гадовую транс-жанчыну на Ватэрло-Уфер. Паводле следства, зламыснік спачатку атакаваў жанчыну кулакамі. Потым ён сарваў з яе куртку і выкінуў у каналізацыю. Пакуль жанчыне ўдалося вызваліцца ад яго, злачынца паспрабаваў задушыць яе за шыю трапіўшымся пад рукі рамнём.
На крыкі на дапамогу ёй прыбеглі супрацоўнікі і прадстаўнікі службы бяспекі адной з бібіліятэк паблізу, якія змаглі прадухіліць новы напад. Невядомаму ўдалося ўцячы ў напрамку Мэрынгплац. Жанчына, на якую напалі, у выніку зведала боль у вобласці шыі, зараз яна раздумвае наконт далейшай медычнай дапамогі. Месца злачынства ў рэшце вывучыла выкліканая паліцыя. Службоўцы знайшлі і забралі рэмень, які мог быць сродкам нападу і на якім маглі застацца адбіткі і сляды зламысніка.
Другі напад на станцыі метро Эбельсвальдэр-Штрасэ
У раёне Прэнцлаўэр Бергу ў ноч на нядзелю група мужчын атакавала “55-гадовага чалавека, які быў апрануты ў жаночую сукенку”, гаворыцца ў паведамленні паліцыі. Група, якая складалася з пяці або шасці асоб, незадоўга да паўночы на станцыі метро Эберсвальдэр-Штрасэ пачала напад з аплёўвання ахвяры. У рэшце ўдзельнікі групы аблілі 55-гадовага чалавека півам і апырскалі яго слезацечным газам. Пасля нападнікі зніклі ў невядомым кірунку. Больш падрабязных звестак пра групу зламыснікаў у паліцыі не прадставілі.
Расследаванне абодвух выпадкаў – як і ў іншых звязаных з нянавісцю злачынствах – узяла на сябе Паліцэйская дзяржаўная ахова Зямельнага ўпраўлення па расследаванні крымінальных злачынстваў.
Улады разбіраюцца з квір-варожым гвалтам
Берлінская паліцыя адмыслова робіць публічнымі паведамленні пра злачынствы на глебе нянавісці і сэксуальнай арыентацыі, адкрыта інфармуючы пра гэта грамадства. Паліцыя і пракуратура сталіцы маюць сваіх кантактных асоб з ЛГБТ.