Дзітэр Райтар атрымлівае ЛГБТ прыз за талерантнасць
За сваю падтрымку ЛГБТ-людзей мюнхенскі обэрбургамістр атрымлівае прэмію Tolerantia Award, якая ўручаецца ў 16 раз.
Мюнхенскі обэрбургамістр Дзітэр Райтар (СДПГ) сёлета будзе ўганараваны прэміяй Tolerantia Award. Пра гэта паведаміла берлінская ЛГБТ — арганізацыя Манэа, якая ад 2006 году ўручае гэтую прэмію за дзеянні супраць гамафобіі, расізму і супраць любой формы нянавісці ў дачыненні да асобных груп людзей. У журы прэміі былі апроч іншых Лала Зюскінд, былая старшыня яўрэйскай абшчыны Берліна, адвакатка і жаночы прававед Серыян Атэс, а таксама Манэа-шэф Бастыян Фінке.
“У апошні год обэрбургамістр абвясціў становішча з ЛГБТ — асобамі асабістай справай кіраўніка і размясціў каардынацыйнае бюро ў пытаннях роўнасці ЛГБТ наўпрост у сваёй рэзідэнцыі”, — гаворыцца ў абгрунтаванні. “Гэта больш, чым проста сімвалічная палітыка. Гэты крок азначае, што клопаты асобнай меншасці сапраўды ўспрымаюцца ўсур’ёз – таксама на паўсядзённым, часам мала заўважным узроўні”. Быў адзначаны таксама і ўчынак Райтара падчас Чэмпіянату Еўропы па футболе летам, калі падчас гульні зборнай Германіі супраць каманды Венгрыі мюнхенская футбольная арэна была падсвечаная вясёлкавымі колерамі. Райтар у той час жорстка раскрытыкаваў квір-варажнечую пазіцыю УЕФА.
Таксама тры партнёрскія арганізацыі SOS Гамафобія (Францыя), Лямбда Варшава (Польшча) і Вясёлкавы праект (Паўночная Ірландыя) назвалі сваіх лаўрэатаў. У Францыі былі ўганараваныя ЛГБТІ-актывісты і падкастэры Элізэ Гольдфарб і Джулія Лаяні, у Польшчы ЛГБТІ-актывістка Катажына Аўгустынек і ў Паўночнай Ірландыі Лес Аламбі, былы вярхоўны камісар камісіі Human Rights.
Уручэнне прэмій пройдзе он-лайн
Па прычыне зацягнутай карона-пандэміі ўручэнне прэмій не можа адбыцца ў выглядзе цырымоніі, якая першапачаткова планавалася на кастрычнік у Варшаве. Таму яна пройдзе ў фармаце он-лайн на Tolerantia-Kanal на Youtube.
Летась нямецкай прэміяй Tolerantia Award была ўганараваная журналістка ZDF Дуня Хайялі. Лаўрэатамі ў мінулыя гады станавіліся таксама Фолькер Бэк, Элфі Шо-Антвэрпес, Хайка Мас (2017) і Яханэс Крам.