Савет Радыё MDR: ЛГБТ – сардэчна запрашаем

время чтения: 2 мин

“Альтэрнатыва для Германіі” (АдГ) літаральна кіпіць, бо ў будучыні яна не будзе больш прадстаўленая ў Савеце Радыё MDR. У новым складзе — ЛГБТ.

У новым складзе Савета Сярэдне-нямецкага радыё (MDR) больш не будзе прадстаўленая шмат у чым праваэкстрэмісцкая АдГ. Яна не набрала ні ў воднай з трох зямель-удзельніц большасць. У пятніцу саксонскі ландтаг вызначыўся з трыма сваімі кандыдатурамі – і пры гэтым дзвюма трацінамі галасоў былі абраныя па адным прадстаўніку ХДС і СДПГ, а таксама прадстаўніца Левай партыі. Кандыдат ад АдГ, самай вялікай апазіцыйнай партыі ў ландтагу, не трымаў неабходнай большасці – у яго нават не было ўсіх галасоў з яго фракцыі.

Акурат месяц таму ландтаг зямлі Саксонія-Анхальт абраў трох чальцоў Савета радыё – разам з адным прадстаўніком урадавых партый ХДС і СвДП ёсць і прадстаўнік Левай. Таксама і цюрынгец Енс Дзітрых, які дагэтуль быў адзіным прадстаўніком АдГ у Савеце радыё, больш не атрымаў большасці. Дзітрых у 2019 годзе прымусіў казаць пра сябе, калі ён раскрытыкаваў MDR за яго далучэнне да “Хартыі разнастайнасці”. Ініцыятыва працадаўцаў па прасоўванні разнастайнасці парушыла абавязацельства па нейтральнай пазіцыі матэр’ялаў, сцвярджаў правы палітык.

ЛГБТ

АдГ як ахвяра рэжыму
АдГ выглядае як ахвяра “інтрыгі”, паведамляе Deutschlandfunk. Неабходнасць набраць дзве траціны галасоў з’яўляецца метадам, каб нашкодзіць АдГ. Дэмакратычныя партыі маюць іншы пункт гледжання: Большасць у дзве траціны паўсюль азначае, што адзін урад не можа ўсё вызначаць”. Я лічу гэта правільным і важным правілам, бо большасць у дзве траціны з’яўляецца высокім дэмакратычным бар’ерам”, — адзначыла саксонская дэпутатка ландтагу Клаўдзія Майхер (Зялёныя). Дэпутат ад ХДС Андрэас Новак дадаў, што вырак Федэральнага канстытуцыйнага суда па складзе радыйных саветаў акурат строга прадпісвае, што рады не маюць фарміравацца выключна ў партыйнай прапарцыйнасці.

Новы савет радыё ў будучыні будзе мець 50 замест 43 месцаў і мусіць больш ахопліваць грамадства. Так, прадугледжана менш месцаў для дзяржаўных або блізкіх да ўраду прадстаўнікоў і больш для грамадзянскай супольнасці. Так, упершыню адзін “прадстаўнік ЛГБТТІК-аб’яднанняў, а менавіта з Саксоніі-Анхальт” будзе прадстаўлены ў кантрольнай групе. Далейшыя месцы ўпершыню прадугледжаны, да прыкладу, для аб’яднанняў мігрантаў і сорбскай меншасці. Новаабраны Савет павінен сабрацца 13 снежня.

Праварадыкальны тыднёвік “Junge Freiheit” (Маладая свабода), які з’яўляецца рупарам АдГ, з абурэннем напісаў з нагоды неабрання правай партыі ў савет радыё: “Вакантныя месцы былі занятыя як палітыкамі з ХДС, Левай партыі і СДПГ, гэтак прадстаўнікамі гееўскіх і лесбійскіх саюзаў, а таксама арганізацый уцекачоў”.

 

Также по теме: Дагмар Бергхоф: “Геі — мілейшыя людзі”