Мастак Джорж Квэйнтанс

время чтения: 2 мин

Джорж Квэйнтанс (3 чэрвеня 1902 г. – 8 лістапада 1957 г.)  быў амерыканскім мастаком, вядомым сваімі ідэалізаванымі, яскрава гомаэратычнымі выявамі мужчын у часопісах пра культурызм сярэдзіны 20-га стагоддзя.

Мастак выкарыстоўваў гістарычны кантэст дзеля апраўдання галізны або неяк па іншаму аддаляў сваіх персанажаў ад сучаснага грамадства. Яго мастацтва адлюстроўвала ідэалізаваныя мускулістыя, напаўаголеныя або аголеныя фігуры мужчын. Выявы з Дзікага Захаду былі распаўсюджаным сюжэтам на палотнах мастака. Ягоныя творы дапамаглі ўкараніць стэрэатып пра «мачо, які таксама быў геем», што прывяло да таго, што яго называюць «піянерам гей-эстэтыкі». Джордж Квэйнтанс аказаў уплыў на многіх пазнейшых гомаэратычных мастакоў, такіх як Том оф Фінланд.

Мастак Джорж Квэйнтанс

Джордж Квэйнтанс нарадзіўся ў сям’і Джорджа і Элы Бэл Квэйнтанс ў акрузе Пэйдж, штат Вірджынія, ЗША. Разам са старэйшай сястрой Нані ён вырас на ферме. З ранняга ўзросту ў яго выяўляліся здольнасці да мастацтва. Нават падлеткам Квэйнтанса апісвалі як «відавочна актыўнага гомасексуала», нягледзячы на тое, што ён не рабіў камінаўт.

У 18 год Квэйнтанс вучыўся ў Лізе студэнтаў мастацтваў у Нью-Ёрку, дзе, акрамя жывапісу і малявання, вывучаў танцы. Менавіта там ён сустрэўся і ненадоўга ажаніўся з Мірыям Чэсцер. У 1930-я гады ён стаў цырульнікам.

Яго першымі мастацкімі заданнямі былі ананімныя рэкламныя работы, але з 1934 года, як пазаштатнік, ён пачаў прадаваць ілюстрацыі вокладак для розных «пікантных» часопісаў, такіх як «Французскае жыццё геяў» (“Gay French Life”) , «Імбір» (“Ginger”), «Гумар у кіно» (“Movie Humor”), «Кіношная карусель» (“Movie Merry Go-Round”), «Прышпільныя дэтэктыўныя таямніцы» (“Snappy Detective Mysteries”), «Модныя гісторыі» (“Snappy Stories), «Скрадзеныя прысмакі» (“Stolen Sweets”) і «Спакуслівыя гісторыі» (“Tempting Tales”). Гэтыя выданні прадаваліся ў залах бурлеска, а таксама пад прылаўкамі у звычайных газетных кіёсках. Гэтыя ілюстрацыі, на якія відавочна паўплываў амерыканскі мастак Энах Болес, часта падпісваліся “Geo. Quintana”.

У 1938 годзе творца вярнуўся дадому са сваім кампаньёнам Віктарам Гарсіяй, якога апісвалі як «мадэль, спадарожнік па жыцці і дзелавы партнёр Квэйнтанса». Ён быў аб’ектам шматлікіх фатаграфій аўтарства Квэйнтанса ў 1940-х гадах. У той час Квэйнтанс працаваў мастацкім рэдактарам у выдавецтве Джо Банама, які выдаваў жаночыя часопісы, такія як «Абагаўляй сваю фігуру» (“Glorify Your Figure”), «Упрыгожвай сваю фігуру» (“Beautify Your Figure”) і «Твая фігура прыгожая» (“Your Figure Beautiful”). У 1951 годзе мастацтва Квейнтанса было выкарыстана для першай вокладкі «тэматычнага» часопіса па культурызму “Physique Pictorial”, рэдагаванага Бобам Майзерам з Athletic Model Guild. Яго мастацтва ў рэшце рэшт будзе паказанае на старонках самых розных перыядычных выданняў па культурызму на працягу 1950-х.

У пачатку 1950-х гадоў Квэйнтанс і Гарсія пераехалі на Ранча Сіеста ў Феніксе, штат Арызона, дзе была заснаваная Studio Quaintance, бізнес-прадпрыемства, заснаванае дзеля папулярызацыі творчасці Квэйнтанса. У 1953 годзе мастак завяршыў серыю з трох карцін пра матадора, мадэллю на якіх выступіў яшчэ адзін каханак творцы Анхел Авіла. Да 1956 года бізнэс Квэйнтанса стаў настолькі паспяховым, што ён не паспяваў задавольваць попыт на яго працы.

У Квэйнтанса былі шчыльныя сувязі з Рэндольфам Бенсанам і Джонам Булакам, сузаснавальнікамі часопіса па культурызму Grecian Guild Pictorial. Творца напісаў асабістае эсэ для весновага нумара гэтага выдання ў 1956 годзе. У ім ён распавёў пра сваё жыццё і кар’еру, а таксама адказаў на пытанні чытачоў.

Мастак памёр ад сардэчнага прыступу 8 лістапада 1957 года.

 

Крыніца: en.wikipedia.org