Польская квір-пара падзяліася «катарсічнай, вызваляльнай» гісторыяй камінаўта са шчаслівым хэпі-эндам
Лесбійская пара падзяліася сваім уражвальным досведам бацькоўства дзеля прыняцця квір-сем’яў у польскім грамадстве ў час нападак на супольнасць ЛГБТ+.
Няўрадавая арганізацыя «Каханне не выключае» (‘Miłość Nie Wyklucza’) прасоўвае правы людзей з ЛГБТ+ супольнасці ў Польшчы. Актывісты гэтай арганізацыі распачалі публічную кампанію «Мы – сям’я» (‘Jesteśmy rodziną‘ дзеля прыцягнення грамадскай увагі да «вясёлкавых сем’яў», якія жывуць у Польшчы.
Серыя відэасюжэтаў будзе прысвечаная паасобным сем’ям, і, трэба спадзявацца, паспрыяе лепшаму разуменню квір-супольнасці, якая рэгулярна зазнае нападкі ў Польшчы.
У першым відэасюжэце ў рамках кампаніі распавядаецца пра аднаполую пару Мілены і Волі, якія жывуць разам са сваімі дзецьмі Тадзікам і Эдзікам у Польшчы.
Жанчыны пазнаёміліся на музычным фэсце «13 ці 14 год таму», і іх стасункі сталі працвітаць з таго часу.
Бацькі Мілены «былі ў шоку», калі яна распавяла ім пра стасункі з Воляй, якая працавала участковай паліцыянткай. Да гэтага Мілена жыла «з мужчынам тузін гадоў, і некалькі год таму выйшла за муж». У іх у шлюбе «нарадзілася двое дзяцей».
“Яны [бацькі] лічылі, што гэта будзе даволі класічная гісторыя: муж, жонка і двое дзяцей», — узгадвае Мілена. «Жыццё можа падносіць сюрпрызы», — дадае яна.
У бацькоў Волі была падобная рэакцыя, але пара дала ім час на тое, каб прыйсці ў сябе. Праз некалькі дзён маўчання Волін тата патэлефанаваў ёй, калі збіраўся ісці на шопінг. «Колькі яе табе трэба?», — спытаў ён. Гэта гучала так, бы «нічога не адбылося».
Зараз пара жыве шчасліва са сваімі двума дзецьмі. І надоечы яны адсвяткавалі «найлепшы з магчымых дзень маці».
Мілена кажа, што «хлопцы неверагодна прывязаліся за Волі», і што іх сын Эдзік з гонарам кажа ўсім, што ў яго «дзве мамы».
Сямейны камінаўт быў «цяжкім рашэннем» для пары, але, ўрэшце, ён прынёс адчуванне «катарсісу і вызвалення».
«Ты проста ідзеш і гаворыш: ‘Гэта – мая дзяўчына, і ў нас ёсць дзеці’, — кажа Мілена. «Проста ўводзіце ў курс справы іншых».
Яна дадае: «Вы проста распавядаеце пра сваю існасць. ‘Ну, вось я такая. І калі вы не прымаеце гэтага, проста пакіньце нас у спакоі. Хадзіце сваёй дарогай. Гэта проста шчырасць да сябе, сваіх дзяцей і сваіх стасункаў… Чаму вы павінны саромецца кахання?».
У каментары да відэасюжэта НДА «Каханне не выключае» падкрэслівае, што «вясёлкавыя сем’і» проста «хочуць жыць у бяспецы і спадзявацца на мірную будучыню». Суполка заклікае ўсіх людзей «дапамагчы ў пабудове лепшай Польшчы для кожнага».
Польшча сутыкнулася з Еўразвязам па праблеме «вольных зонаў ад ЛГБТ»
Польшча ўвайшла ў канфлікт з кіраўніцтвам Еўразвязу па пытаннях супольнасці ЛГБТ+.
Шматлікія органы мясцовага самакіравання ў розных рэгіёнах Польшчы ў 2019 годзе абвясцілі свае тэрыторыя «зонамі, якія вольныя ад «ЛГБТ-ідэалогіі». Нягледзячы на тое, што іх дэкларацыі дастаткова сімвалічныя, праваабарончыя арганізацыі выступілі з папярэджаннем аб тым, што яны могуць падбухторваць да гвалту ў дачыненні да квір-людзей.
Пасля некалькіх год актыўнай крытыкі гэтых рашэнняў з боку сусветных лідараў, праваабарончых арганізацыяў і сусветнай ЛГБТ+ супольнасці ў ліпені 2021 года Еўрапейская камісія, урэшце, абвясціла пра свой намер ініцыяваць судовую цяжбу супраць Польшчы за «парушэнне фундаментальных правоў ЛГБТІК-людзей».
Пасля гэтага афіцыйныя асобы ў Свентакшыжскім, Падкарпацкім, Люблінскім і Малапольскім ваяводствах скасавалі свае дэкларацыі.
Крыніца: pinknews.co.uk