Брытанскі ўрад заклікаюць змяніць «састарэлыя і дыскрымінацыйныя» правілы складання пасведчанняў аб нараджэнні для сем’яў ЛГБТ+

время чтения: < 1 мин

Палітыка брытанскага ўрада па рэгістрацыі нараджэнняў «з’яўляецца састарэлай і дыскрымінацыйнай» у дачыненні да ЛГБТ+ і іх дзяцей, гаворыцца ў новай петыцыі, якая пашыраецца ў Аб’яднаным каралеўстве.

У цяперашні час дзеці многіх квір- і трансгендарных бацькоў на працягу ўсяго жыцця сутыкаюцца з невыгодным становішчам, таму што правілы рэгістрацыі нараджэння юрыдычна не прызнаюць іх сямейную структуру. Гэта азначае, што гэтыя дзеці маюць недакладныя пасведчанні аб нараджэнні, што паддае іх рызыцы дыскрымінацыі і пераследу на працягу ўсяго жыцця.

Брытанскі ўрад заклікаюць змяніць «састарэлыя і дыскрымінацыйныя» правілы складання пасведчанняў аб нараджэнні для сем'яў ЛГБТ+
Гэта сітуацыя асабліва вострая для сем’яў, дзе адзін або некалькі бацькоў з’яўляюцца трансгендарнымі або небінарнымі асобамі, бо паводле архаічнага закону Вялікабрытаніі 1950-х гадоў той, хто нараджае дзіця, можа быць запісаны толькі як маці ў пасведчанні аб нараджэнні.

Петыцыю ўжо падпісалі больш за 2000 чалавек. Сярод іншага, у петыцыі зазначаецца наступнае: «Пасведчанні аб нараджэнні павінны фіксаваць законнае бацькоўства. Бацькі маюць патрэбу ў выбары: зарэгістравацца ў адпаведнасці са сваім законным гендарам або пазначыцца гендэрна нейтральнымі. Гендэрна нейтральная пазнака мае быць даступнай кожнаму на выбар.”

Петыцыя з’яўляецца часткай кампаніі трансгендарнага таты і журналіста Фрэдзі МакКонэла, які прайграў чатырохгадовую судовую цяжбу за тое, каб быць названым бацькам свайго дзіцяці ў пасведчанні аб нараджэнні.

Макконэл цяпер плануе нарадзіць сваё другое дзіця за мяжой, у Швецыі, дзе трансгендарныя мужчыны, якія нараджаюць, могуць быць пазначаны як бацька або адзін з бацькоў, каб у яго дзіцяці было дакладнае пасведчанне аб нараджэнні. Плануецца, што гэта гісторыя будзе задакументаваная кінематаграфістамі ў межах кампаніі за раўнапраўе для сем’яў ЛГБТ+ у Вялікабрытаніі.

Крыніца: pinknews.co.uk