Анатомія пажадлівасці

время чтения: < 1 мин

Анатомія пажадлівасці і майстэрня фруктовых скульптураў – гэта майстар-клас з педагогамі ў галіне сексалогіі Мінай Гярэдал і Зафірай Врба Вудскі (Швецыя).
Наша грамадства поўна нарматыўных уяўленняў і абмежаваных ведаў аб тым, як выглядаюць і як функцыянуюць палавыя органы. Гэта абцяжарвае размову пра цела і выкарыстанне яго магчымасцяў як для трансгендарных, так і для цысгендарных людзей. Гетэранарматыўнасць і іншыя абмежавальныя нормы ствараюць табу і невуцтва, якія прыводзяць да дрэннага сексуальнага здароўя моладзі і дарослых.

Анатомія пажадлівасці

Гэты варштат з’яўляецца вынікам доўгачасовага супрацоўніцтва Міны і Зафіры ў якасці педагогаў у галіне сексалогіі, які спалучае секс-пазітыўнае мастацтва і веды з фемінісцкай і трансгендарна-цэнтраванай асновай. Варштат уключае ў сябе лекцыю па сексуальнасці і анатоміі, а таксама практычныя заняткі па стварэнні скульптураў  палавых органаў з выкарыстаннем садавіны.

Анатомія пажадлівасці і майстэрня фруктовых скульптураў ладзяцца з 2011 года ў мастацкіх прасторах і асацыяцыях, такіх як Gallery Detroit у Стакгольме, Transgender Council у Дубліне, Quintasensual у Вялікабрытаніі, Pro Familia ў Кілі, RFSU і RFSL Ungdom, Швецыя.

 

Также по теме: Смотрите трейлер нового КВИР триллера Netflix «Китц»