Выпуск першага анлайн-дадатку па сексуальнай адукацыі ў Швецыі
«Прыватнае жыццё» (Privatliv) – гэта адукацыйны анлайн-дадатак пра цела, эмоцыі, стасункі і секс.
Дадатак створаны, у першую чаргу, для падлеткаў і моладзі з ментальнымі асаблівасцямі. Інтэрактыўная прога створана паводле патрэбаў карыстальнікаў і даступная таксама для тых, хто не можа чытаць або пісаць.
Анлайн-дадатак «Прыватнае жыццё» (Privatliv) – першы ў сваім родзе ў Швецыі і, магчыма, першы ва ўсім свеце. Ён быў створаны адукатарамі ў галіне сексалогіі Наталі Сімансан і Зафірай Врба ў супрацы з навучэнцамі з ментальнымі асаблівасцямі. Стварэнне анлайн-дадатку было фундаванае Шведскай поштай і тэлекамунікацыйнымі ўладамі Швецыі. «Прыватнае жыццё» (Privatliv) атрымала ўзнагароду Swedish Design Awards 2018 у катэгорыі «Дызайн сервісу».
«Прыватнае жыццё» (Privatliv) – бясплатная праграма. Яе шведскамоўную версію магчыма спампаваць з Інтэрнэт-сайта www.mittprivatliv.se