Камінг-аўт падчас вайны. «Не ў бяспецы», памножанае на два
время чтения: 2 мин
Паводле апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі ў траўні гэтага года, украінцы сталі больш талерантнымі да ЛГБТ+ супольнасці за апошнія шэсць гадоў.
Аднак агульная колькасць выпадкаў пераследу і нападаў на глебе гамафобіі ва Украіне за апошні год не зменшылася. Але ва ўмовах вайны некаторыя прадстаўнікі і прадстаўніцы ЛГБТ+ вымушаны адкрыцца.
Журналістка «Новага Часу» пагутарыла з тымі, каму зараз апроч усяго іншага даводзіцца адстойваць свае правы, і хто пачуваецца «не ў бяспецы», памножанай на два.
Гісторыя Каці
Да вайны Каця жыла з партнёркай, Кіндэр Лімо, у Львове. Камінг-аўт Каця адкладала на сваё паўналецце, бо была ўпэўнена, што сям’я яе не зразумее. 18 гадоў дзяўчыне споўніцца ў кастрычніку.
24 лютага дзяўчыне патэлефанаваў бацька і сказаў тэрмінова ехаць дадому ў Івана-Франкоўскую вобласць. Падзяляцца ў такі час дзяўчаты не хацелі, таму вырашылі ехаць да бацькоў Каці ўдваіх.
Некалькі тыдняў яны жылі ў сям’і Каці. За гэты час у Кіндэр Лімо з’явілася магчымасць з’ехаць у Берлін, ёй там давалі бясплатнае жыллё. Каханыя не хацелі падзяляцца, таму Каця хацела паехаць з ёй. Бацькі быццам былі не супраць, і дзяўчаты збіралі валізкі. Але на другі дзень прыйшоў бацька і сказаў, што яны нікуды не паедуць, і паклікаў увечары на размову.
«У маім свеце баба нараджае, а мужык дровы сячэ. Хто будзе дровы сячы, дзеўкі?»
«Большую частку размовы бацькі крычалі. А тата забраў мой замежны пашпарт, каб я не збегла», — успамінае дзяўчына. Кіндэр Лімо пазней у сваіх сацыяльных сетках напісала, што ў той момант бацька Каці быў настроены настолькі агрэсіўна, што ёй было страшна за сваё і Каціна здароўе: «Калі Каця ў чарговы раз папрасіла яе адпусціць, ён сказаў, што заб’е або пакалечыць яе, калі яна сыдзе».
Калі бацька выйшаў з пакоя, Каця ў надзеі на разуменне мамы, вырашыла ёй расказаць пра адносіны з Кіндэр Лімо, і як для яе важна паехаць з каханым чалавекам. «Аднак аказалася, што маім бацькам усё роўна, што мы сустракаемся. Яны толькі пачалі казаць пра тое, што мы яшчэ знойдзем мужчын, і тады ўсё будзе добра, — пераказвае Каця тую размову, — Мама казала нам, што гэта ненармальна, што гэта нейкая траўма». Кіндэр у сваёй публікацыі-ўспаміне прыводзіць словы мамы Каці: «У маім свеце баба нараджае, а мужык дровы сячэ. Хто будзе дровы сячы, дзеўкі?»
За дзень да ад’езду Кіндэр Лімо ў Берлін бабуля Каці зусім замкнула дзяўчат у доме і не выпускала, каб унучка не збегла. Пры гэтым жанчына актыўна цікавілася, калі яны будуць шукаць хлопцаў, абяцала дапамагчы ў гэтым.
Такім чынам, партнёрка Каці паехала ў Берлін адна. Каця праводзіла яе на цягнік разам з мамай, якая кантралявала, каб дачка дакладна засталася ва Украіне. Калі пара абдымалася на развітанне, мама прасіла гэтага не рабіць, маўляў, не дай Бог нехта ўбачыць.
Працяг на сайте «Новага Часу«