Гей знайшоў бацьку-гамафоба на Grindr — зараз не ведае, што рабіць
Малады чалавек, які назваўся Джэйкабам, распавёў падчас радыёперадачы на аўстралійскім радыё KIIS, што яго бацька перастаў з ім размаўляць на працягу некалькіх гадоў пасля таго, як ён прызнаўся, што ён гей, і што яны толькі нядаўна аднавілі свае адносіны.
Таму для яго стала вялікім сюрпрызам, калі ён знайшоў свайго бацьку ў дадатку для гей-знаёмстваў.
Джэйкаб кажа, што перачытваў Grindr, калі знайшоў профіль з выявай безгаловага тулава і зразумеў, што гэта было зроблена ў каморы ў доме яго бацькоў.
“Мне падалося, што гэта месца падобна на дом маіх бацькоў”, – кажа хлопец.
Ён прагледзеў профіль, каб убачыць, ці можа знайсці якія-небудзь падказкі пра яго ўладальніка, але не змог знайсці ніякіх прыкмет.
Каб даведацца болей, Джейкaб пачаў адпраўляць паведамленні, выкарыстоўваючы пусты профіль.
“Я не фліртаваў з ім. Я проста вёў звычайную размову. Сказаў яму, што мне падабаецца яго фатаграфія, і спытаў, адкуль ён», — працягнуў хлопец.
Папрасіўшы фатаграфію аблічча, Джэйкаб зразумеў, што на самой справе размаўляў са сваім бацькам.
Мне ўсё роўна, ці сядзіць тата на Grindr, але я хацеў бы распавесці пра гэта маці
Джэйкаб сказаў радыёвядучым KIIS, што ён разрываецца. Яму ўсё роўна, гей яго бацька ці не, але яму не падабаецца, што ён можа хлусіць маці.
Вядоўца радыёперадачы Джэкі О пагадзілася са слухачамі, якія сказалі, што яму трэба абмеркаваць гэту справу са сваімі бацькамі.
«Яны павінны быць у курсе», — сказаў адзін са слухачоў радыёперадачы падчас тэлефанавання.
“У майго партнёра было нешта падобнае. У яго бацькі было шасцёра дзяцей. Ён быў кіраўніком будаўніцтва і, здаецца, быў шчаслівы ў шлюбе. Твой тата будзе больш шчаслівым, калі зможа быць верным сваёй сапраўднай асобе”, — дадаў іншы.
Аднак, паводле словаў Джэйкаба, усё можа быць не так проста.
Хлопец падкрэсліў, што ягоны бацька быў катэгарычна адмоўна настроены пасля камінаўта.
«Ён ненавідзеў мяне. Ён быў вельмі злы і не хацеў мець са мной нічога агульнага ў сваім жыцці», — дадаў Джэйкаб.
Яго бацька толькі нядаўна пачаў зноў размаўляць з Джэйкабам. Паведамляецца, што спатрэбілася нямала намаганняў, каб наладзіць паміж імі наноў добрыя адносіны, і Джэйкаб баіцца, што яго маці будзе балюча, калі іх адносіны зноў сапсуюцца.
Іншы слухач прапанаваў Джэйкабу спачатку пагаварыць з бацькам, перш чым прыцягваць да размовы маму.
«Я хачу пачуць яго меркаванне і даведацца пра яго гісторыю», — сказаў хлопец. – “Я хачу ведаць, чаму ён так доўга хаваў гэта ад мяне”, — дадаў ён.