Істэрыя праз кнігі на тэму ЛГБТК+ можа назаўжды закрыць бібліятэку ў Мічыгане

время чтения: 2 мин

Мясцовай бібліятэцы ў штаце Мічыган, магчыма, давядзецца зачыніцца, таму што яе супрацоўнікі адмовіліся прыбраць з паліц кнігі на тэматыку ЛГБТК+, супраць якіх пратэставалі кансерватыўныя чальцы мясцовай грамадскасці.

У публічнай бібліятэцы на захадзе штата Мічыган разгарэлася спрэчка адносна аднаўлення падатку на яе маёмасць. Яна была справакаваная ўзнятым пытаннем даступнасці інфармацыйных рэсурсаў для ЛГБТК+.

Зацятая дыскусія прывяла да поўнай нявызначанасці аб будучыні гэтай кніжні.

Лары Уолтан, старшыня праўлення бібліятэкі Патмаса заявіў Associated Press, што, паколькі мясцовыя выбаршчыкі не прагаласавалі за падаўжэнне льгот, бібліятэка страціць 84 працэнты свайго бюджэту ў памеры 245 000 долараў.

“Кансерватыўныя жыхары Джэймстаўна, штат Мічыган, выступілі супраць працягу льгот, таму што баяліся, што бібліятэка адмовіцца прыбраць усе матэрыялы на тэматыку ЛГБТК+”, — падкрэсіў Уолтан.

“Яны пратэстуюць супраць усіх ЛГБТ-кніг, якія ёсць на нашых паліцах,.. што непрымальна”, — дадаў ён.

«Праўленне [бібліятэкі], не будзе забараняць кнігі», – заявіў Уолтан інфармацыйнай агенцыі.

Большасць мясцовых жыхароў, якія выказалі нязгоду з наяўнасцю кніг пра ЛГБТК+ у публічных бібліятэках, заявілі, што выступаюць за поўную забарону кніг на гэту тэматыку, бо лічаць, што яны непрыдатныя для дзяцей.

“Малаверагодна, што дзеці не змогуць атрымаць доступ да гэтых кніг, нават калі яны будуць змешчаныя ў аддзел бібліятэкі для дарослых”, — сказаў Кодзі Ньюхаўс, які галасаваў за аднаўленне падатку на маёмасць бібліятэкі. «Мяне турбуе толькі ЛГБТК-тэматыка, перадусім дзеля маіх дзяцей», – падкрэсліў Ньюхаўс. «Калі вы старэйшыя, прымайце ўласнае рашэнне, гэта цалкам нармальна. Але з малодшымі дзецьмі я проста лічу, што гэта павінна быць далей ад іх”, — дадаў ён.

На фоне пратэстаў у грамадскіх бібліятэках штата і нават на зборах школьных радаў наконт кніг ЛГБТК+, мясцовае выданне Bridge Michigan адзначае, што гэта, бадай, першы раз, калі бібліятэка была выстаўленая на суд мясцовай грамадскасці, якая заявіла, што “лепш закрые сваю бібліятэку”, чым пакіне яе адкрытай з кнігамі, якія паводле некаоторых “наварочваюць” непаўнагадовых да гомасексуальнасці.

Небінарны мясцовы жыхар Салем Суслі кажа, што ад знака, які заклікае не падтрымліваць бібліятэку, у яго “круціць у  жываце”.

“Калі я рос у Джэнісане [суседні раён], у мове яшчэ не існавала паняцця небінарнага чалавека. Упершыню я ўбачыў сябе на старонках кнігі “Гендарквір” (“Gender Queer”)”, — падкрэсліў мясцовы жыхар.

 

Мемуары Маі Кобабе сталі каталізатарам пратэсту супольнасці.

“Так шмат дзяцей бязмоўна змагаюцца за права быць самімі сабою, асабліва ў такіх мясцовасцях, як гэтая. Доступ да рэсурсаў і матэрыялаў пра людзей, якія дзеляцца сваім уласным досведам, лістаральна ратуе жыцці”, — дадаў Суслі.

На думку Уолтана, радзе дырэктараў неабходна прааналізаваць свае даходы і выдаткі, каб вызначыцца з далейшымі планамі.

«Я аптымістычна настроены адносна таго, што мы пераадолеем перашкоды, якія паставіла на нашым шляху кансерватыўная група», — сказаў ён.

Крыніца