Даследаванне: шматлікія шведскія кампаніі не застасоўваюць палітыку роўнасці для ЛГБТК+

время чтения: < 1 мин

Вынікі даследвання пакаалі, што 16% усіх кампаній Швецыі не маюць палітыкі па пытаннях роўнасці, у тым ліку па пытаннях ЛГБТК, інклюзіўнасці і разнастайнасці. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага ў студзені 2022 года, якія былі прадстаўленыя падчас Стакгольмскага прайду.

Кадравая кампанія Randstad з дапамогай анлайн-платформы Sifo даследавала існаванне палітык разнастайнасці і ўключэння ў дачыненні да супрацоўнікаў ЛГБТК+. Апытанне было заснавана на 1415 адказах удзельнікаў анлайн-платформы. З іх 1095 былі адмыслоўцамі.

На пытанне, ці існуе на працоўным месцы палітыка ў дачыненні да ЛГБТК+, разнастайнасці і інклюзіўнасці, 57% працоўных адказалі «так», 27% — «не ведаюць» і 16% — «не».

21% працуючых рэспандэнтаў лічаць наяўнасць такой палітыкі «вельмі важнай”, 26% — “важнай”, 22% — «дастаткова важнай”, а 26% — “няважнай”.

Трохі раней былі прадстаўлены вынікі апытання, паводле якіх дыскрымінацыя па ўзросце з’яўляецца найбольш распаўсюджанай формай дыскрымінацыі пры прыёме на працу. Акрамя таго, 49% рэспандэнтаў заявілі, што размеркаванне працоўных месцаў паміж жанчынамі і мужчынамі-лідарамі нераўнамернае.

Крыніца