Правілы і забароны для бацькоў дзяцей ЛГБТК +

время чтения: 3 мин

Брытанскі актывіст Дамнэйл Харкін да гэтага часу памятае, як яму было цяжка прызнацца сваёй маці ў 2017 годзе, што ён — гей.

“Мне было 23 гады. Гэта даволі позні ўзрост для камінаўту”, — расказвае PinkNews Дамнэйл. — “Спачатку я распавёў пра сябе маме, і яна прыняла мяне, але вельмі хвалявалася. У яе было так шмат пытанняў. І яна была крыху занепакоеная, таму што на самой справе не ведала нікога, хто быў бы ЛГБТК+. Яна задавалася пытаннем: ці буду я шчаслівы? Ці буду я ў парадку?” – дадае хлопец.

Дамнэйл стаўся адным са шчасліўчыкаў, бо ягоныя адносіны з маці пасля камінаўту рабіліся ўсё мацней і мацней, і цяпер яны сталі бліжэй адно да аднога, чым калі-небудзь раней.

Аднак камінаўт прымусіў яго востра ўсвядоміць той факт, што бацькам прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці бывае цяжка зразумець і прыняць сваіх дзяцей.

Вось чаму Дамнэйл вырашыў скласці параднік, які «дасць бацькам неабходныя ім веды і разуменне па пытаннях, аб якіх яны могуць не ведаць».

Даведнік быў выдадзены ірландскай дабрачыннай арганізацыяй ShoutOut. Ён уключае ў сябе ўспаміны былой прэзідэнткі Ірландыі Мэры Макаліс, якая падрабязна распавяла пра тое, як яе сын “стаў” геем, і былой міністаркі па справах дзяцей Кэтрын Запоне.

Менавіта дзякуючы валанцёрству ў ShoutOut Дамнэйл зразумеў, наколькі карысным можа быць параднік для бацькоў моладзі ЛГБТК+.

“ShoutOut наведвае школы і праводзіць семінары ў першую чаргу для моладзі», – тлумачыць Дамнэйл. — “Дзякуючы гэтай працы і досведу зносін з уласнай маці я зразумеў, што ў бацькоў няма ўніверсальнай крыніцы інфармацыі”, — дадае ён.

Па сваёй сутнасці гэта практычны параднік. Ён не абыходзіць увагай той факт, што бацькам можа спатрэбіцца час, каб прызвычаіцца да думкі, што іх дзеці – ЛГБТК+.

Калі я адкрыўся, першым чалавекам, якога мне прыйшлося пераканаць, што я буду шчаслівы і ў парадку, быў я сам, і на гэта сышло так шмат гадоў”, — кажа Дамнэйл.

“Наступным чалавекам была мая мама. Яна разглядае мяне як працяг сябе: мой боль — гэта яе боль, а мой неспакой — яе неспакой, таму яна была такая ўстурбаваная. Яна хацела, каб я быў шчаслівы, але мы прайшлі гэты этап”, — дадае актывіст.

Падчас напісання даведніка Дамнэйл гутарыў з ЛГБТК+ сябрамі, каб даведацца іх гісторыі, але ён таксама гаварыў са сваімі бацькамі, каб даведацца, якая інфармацыя была б ім карысная, калі ён адкрыецца. У выніку атрымалася падрабязная інструкцыя з раздзеламі па тэрміналогіі, камінаўце, праблемах цкавання і пытаннях сэксуальнага здароўя, а таксама мудрыя парады аб тым, як не абцяжарваць дзіця ўласнымі эмоцыямі.

“Калі вам цяжка зжыцца з гэтай думкай, важна, каб вы звярнуліся па параду і дапамогу, і, магчыма, немэтазгодна залучаць у гэта вашага дзіця. У вашага дзіцяці свой шлях, а зараз у вас можа быць свой, таму вельмі важна не грэбаваць асабістым развіццём у гэтай новай рэальнасці”, — раіць Дамнэйл бацькам ЛГБТ-людзей.

 

Страх камінаўту можа быць «жахлівым» для ЛГБТК+ людзей

Дамнэйл адзначае, што большасць бацькоў добра рэагуюць на тое, што іх дзеці прызнаюцца ў сваёй гома- або бісэксуальнасці, але ён спадзяецца, што ягоны гід дапаможа наступнаму пакаленню.

“Я да гэтага часу ўспамінаю страх перад камінаўтам. Гэта жудасна”, — кажа Дамнэйл. “Звычайна мы прапрацоўваем гэта ў нашых галовах і думаем, што ўсё будзе горш, чым ёсць насамрэч. Аднак, калі вы ідзеце на гэты крок, высвятляецца, што рэакцыя звычайна даволі станоўчая. Магчыма, навакольныя непакояцца, але цябе прымаюць”, падкрэслівае праваабаронца.

Яго парада ЛГБТК+ моладзі простая: ніколі ня трэба саромецца таго, кім вы ёсьць насамрэч.

«Вы проста пражываеце жыццё як сваю праўду, і калі хтосьці так робіць, ён становіцца больш шчаслівым», – кажа Дамнэйл.

“Ты прымаеш правільнае рашэнне, калі раскрываешся, таму што жыццё ў паўраспадзе, якім я жыў столькі гадоў, вельмі шкоднае. Камінаўт можа быць надзвычай цяжкім, але, шчыра кажучы, вы не пашкадуеце пра гэта ні на хвіліну. Кожны раз, калі нехта адкрываецца, першае, што яны кажуць: “Чаму я так доўга чакаў? Чаму я не зрабіў гэтага раней? Я змарнаваў так шмат гадоў. Так, гэта можа быць складана, але яно таго вартае. У вашай сям’і могуць узнікнуць пытанні; у іх могуць быць пераасцярогі. Яны могуць казаць тое, чаго не павінны казаць, але калі гэта зыходзіць з любові, вы з гэтым справіцеся. Вы ніколі не пашкадуеце пра гэта, і гэта будзе найлепшае рашэнне, якое вы калі-небудзь прымалі”, — дадае актывіст.

 

Дамнэйл таксама мае некалькі важных парад для бацькоў: нармалізуйце ідэнтычнасць ЛГБТК+ у сваім доме

“У даведніку ёсць раздзел аб стварэнні інклюзіўных дамоў”, — кажа ён. – “Не бойцеся згадваць ЛГБТК+ людзей, якіх вы ведаеце, трымайце дома адпаведную ўзросту літаратуру, фільмы і серыялы. Так вы створыце для свайго дзіцяці добрыя падваліны. Гаворка ідзе пра пазітыўную атмасферу і асяроддзе”, — падкрэслівае Дамнэйл.- “Будучыня будзе нашмат святлейшай, калі дзяцей выхоўваць так, каб яны прымалі разнастайнасці і любілі сябе, кім бы яны ні былі”, — дадае ён.

Доступ да парадніка ShoutOut для бацькоў ЛГБТК+ моладзі магчыма атрымаць тут.

Крыніца