Прававая cітуацыя ЛГБТК-людзей у Літве

Прававая cітуацыя ЛГБТК-людзей у Літве

время чтения: 4 мин

Захады супраць распальвання нянавісці вызначаюцца раздзелам XXV Крымінальнага кодэксу Літоўскай Рэспублікі пад рубрыкай «Злачынствы і правіны супраць роўных правоў чалавека і свабоды сумлення».

Крыніца: lgl.lt

У ім пералічаныя дзеянні, накіраваныя на падрыў адной або абедзвюх каштоўнасцяў – роўнасці і свабоды сумлення. Той жа раздзел Крымінальнага кодэксу ахоплівае злачынствы, звязаныя з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу, сексуальнай арыентацыі, расавай, нацыянальнай прыналежнасці, мовы, паходжання, сацыяльнага статусу, рэлігіі, меркаванняў або перакананняў, а таксама за перашкоду выканання рэлігійных культаў або абрадаў. Для атрымання дадатковай інфармацыі пра тое, як літоўскія ўлады змагаюцца з мовай нянавісці, і пабачыць прыклад мовы нянавісці ў інтэрнэце націсніце тут.

Абарона ад дыскрымінацыі

Паводле Закону аб роўным стаўленні 2005 года, дыскрымінацыя па прыкмеце сексуальнай арыентацыі забароненая ў месцах працы, адукацыі і доступу да тавараў і паслугаў. Публічнае падбухторванне да гвалту ў дачыненні да ЛГБТ* і іншых меншасцяў наўпрост забароненае ў Крымінальным кодэксе, падраздзел 170 (3). Крымінальны кодэкс Літвы разглядае дыскрымінацыйныя матывы, такія як сексуальная арыентацыя, як абцяжарвальныя абставіны ў выпадках здзяйснення якога-небудзь злачыннага акту.

Свабода сходаў

Прававыя палажэнні, якія рэгулююць свабоду сходаў, замацаваныя ў Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі і Законе пра мірныя сходы. Хоць закон абараняе свабоду сходаў, на практыцы ЛГБТ-супольнасць сутыкаецца з цяжкасцямі пры яе рэалізацыі. Падставамі, найчасцей згаданымі мясцовымі органамі дзяржаўнай улады для забароны непажаданых ЛГБТ-мерапрыемстваў, былі абарона сямейных каштоўнасцяў, грамадскага парадку або бяспекі. Напрыклад, у 2007 годзе  мэрыя гораду Вільні адмовіла ЛГЛ у дазволе на правядзенне прайд-параду. ЛГЛ аспрэчыла гэтае рашэнне ў амбудсмэна, але прайграла гэтую справу, як і наступную апеляцыю ў Вярхоўны суд. Балтыйскі прайд-2010 стаў перамогай права на свабоду сходаў для ЛГБТ-супольнасці. Падзея прайшло паспяхова, нягледзячы на спробы яе забароны. Для атрымання дадатковай інфармацыі аб судовым працэсе, які папярэднічаў Балтыйскаму прайду-2010, глядзіце публікацыю ЛГЛ «Зменлівыя абліччы«. Наступны Балтыйскі прайд-2013 прайшоў без юрыдычных праблемаў пры падрыхтоўцы, але ён суправаджаўся пратэстамі. Тым часам як Балтыйскі прайд-2016 быў мірным і радасным святкаваннем роўнасці і разнастайнасці.

Прававая cітуацыя ЛГБТК-людзей у ЛітвеЗакон пра абарону няпоўнагадовых

Закон пра абарону няпоўнагадовых ад шкоднага ўздзеяння публічнай інфармацыі набыў моц з 1 сакавіка 2010 году. Гэты закон класіфікуе любую інфармацыю, якая» ганіць сямейныя каштоўнасці» або якая «заахвочвае канцэпцыю шлюбу і сям’і, адрозную ад прадугледжанай Канстытуцыяй… і Цывільным кодэксам Літоўскай Рэспублікі», як шкодную для дзяцей і таму забараняе распаўсюд такой інфармацыі ў месцах, даступных для дзяцей. У літоўскім заканадаўстве, шлюб вызначаецца як звяз паміж мужчынам і жанчынай. Такім чынам, публічная прапаганда аднаполых партнёрскіх стасункаў або прапаганда роўнасці ў шлюбе мусяць быць забароненымі ў адпаведнасці з гэтым законам. Гэты закон быў выкарыстаны ў спробе забараніць Балтыйскі прайд-2010. Першапачатковая фармулёўка законапраекту змяшчала фармулёўку, якая забараняе «прапаганду гомасексуальных, бісексуальных або палігамных стасункаў», але была змененая ў выніку міжнароднага ціску, у прыватнасці, з боку Еўрапейскага парламенту і праваабарончых арганізацыяў. Каб убачыць прыклады, калі Закон пра абарону няпоўнагадовых ад шкоднага ўздзеяння публічнай інфармацыі наўпрост парушаў права ЛГБТ* на свабоду выказвання меркаванняў, націсніце тут.

Прызнанне аднаполых стасункаў

Аднаполым парам у Літве не дазваляецца зарэгістраваць ані партнёрскія стасункі, ані шлюб. У Літве існуе некалькі палажэнняў, якія забараняюць рэгістрацыю аднаполых звязаў. Артыкул 38 Канстытуцыі Літвы абвяшчае: «шлюб заключаецца на падставе вольнай узаемнай згоды мужчыны і жанчыны». Аднаполыя шлюбы таксама наўпрост забароненыя ў артыкуле 3.12 Цывільнага кодэксу краіны, у якой гаворыцца, што «шлюб павінен быць заключаны толькі з асобай процілеглага полу». Больш за тое, Цывільны кодэкс краіны дапускае зацвярджэнне інстытута партнёрскіх стасункаў заканадаўчымі органамі, хоць артыкул 3.229 Кодэкса абмяжоўвае іх гетэрасексуальнымі парамі.

У лістападзе 2011 году Міністэрства юстыцыі Літвы прадставіла праект закону аб прызнанні статусу партнёраў асобам, якія сумесна пражываюць і не знаходзяцца ў шлюбе. Аднак міністэрства не прапаноўвала ўключаць аднаполыя пары ў сферу дзеяння гэтага закону. Дэпутатка парламенту сацыял-дэмакратка Павіліёне са свайго боку зарэгістравала праект закону аб партнёрстве, які б ахопліваў аднаполыя партнёрскія стасункі. Міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус, аднак, сцвярджае, што гомасексуалы ўжо маюць дастатковыя прававыя інструменты для абароны сваіх інтарэсаў. Гэтыя законапраекты не пайшлі далей у парламенце.

30 траўня 2017 году Парламент Літоўская Рэспублікі прагаласаваў за прапанову (XIIIIP-750) Аб унясенні паправак у Цывільны кодэкс Літоўскай Рэспублікі для рэгулявання сумеснага пражывання з дапамогай пагаднення аб сумесным пражыванні. Праект прапановы быў ухвалены для далейшага разгляду ў літоўскім парламенце. 15 чэрвень 2017 год Парламент Літоўскай Рэспублікі прагаласаваў супраць прапановы дэпутатаў-лібералаў унесці папраўкі ў Цывільны кодэкс Літоўскай Рэспублікі, што мелі на мэце прызнанне прававога статусу як разнаполых, так і аднаполых параў. Толькі 29 чальцоў літоўскага парламенту прагаласавалі за гэтую прапанову, 59 прагаласавалі супраць, а 20 устрымаліся.

Гендарная ідэнтычнасць

Становішча трансгендарных асобаў па-ранейшаму выклікае сур’ёзную заклапочанасць. Артыкул 2.27 Цывільнага кодэксу дазваляе любой не пабранай шлюбам асобе юрыдычна змяніць пол, калі гэта магчыма з медычнага гледзішча. Аднак у другім пункце гаворыцца, што працэдуры змены полу павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з асобным законам. У 2007 годзе Літва прайграла справу «Л супраць Літвы» у Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Яго вырак абавязаў Літву прыняць закон, які рэгулюе працэдуру і ўмовы змены полу, што Літва пасля праігнаравала. На працягу многіх гадоў чальцы парламенту рабілі некалькі спробаў ліквідаваць юрыдычны вакуум праз поўную забарону змены полу. Аднак у красавіку і траўні 2017 года нацыянальныя суды дазволілі першым 2 трансгендарным асобам юрыдычнае прызнанне полу без неабходнасці правядзення аперацыі па змене полу, г.зн. на падставе псіхічнага дыягназу. У сакавіку 2017 году ўрад даручыў Міністэрству юстыцыі і Міністэрству аховы здароўя падрыхтаваць законапраект, які дазваляў бы змену полу. Законапраект мусіў быць падрыхтаваны да 1 верасня 2017 году і павінен быў разгледжаны парламентам у 2018 годзе. Для атрымання вычарпальнай інфармацыі пра праблемы трансгендараў ў Літве націсніце тут.

Вайсковая служба

Геям і лесбіянкам дазволена адкрыта служыць у арміі. У 2011 годзе Амбудсмен па пытаннях роўных магчымасцяў атрымаў скаргу на тое, што Кодэкс паводзінаў салдат наўпрост не забараняе дыскрымінацыю па прыкмеце сексуальнай арыентацыі. Амбудсмен не ўгледзеў парушэння закону, але рэкамендаваў стварыць адпаведную норму.

Прапанаваныя абмежаванні правоў ЛГБТ*

У апошнія гады было зроблена некалькі спробаў увесці законы з мэтай абмежавання правоў ЛГБТ-супольнасці, а менавіта прапановы забараніць змену полу і пастаянныя спробы дэпутата Пятраса Гражуліса забараніць «гомасексуальную прапаганду». Са спісам гамафобных і трансфобных заканадаўчых ініцыятываў у Літве можна азнаёміцца тут.

Рэзюмэ

Аднаполыя сексуальныя стасункі — легальныя з 1993 году

Аднолькавы ўзрост згоды на сексуальныя стасункі — аднолькавы з 2004 году

Антыдыскрымінацыйныя законы толькі ў сферы працаўладкавання – дзейнічаюць з 2005 году

Антыдыскрымінацыйныя законы пры продажы тавараў – дзейнічаюць з 2005 году

Антыдыскрымінацыйныя законы ва ўсіх іншых сферах – дзейнічаюць

Аднаполыя шлюбы – Канстытуцыйная забарона з 1992 году

Прызнанне аднаполых параў – няма

Усынаўленне адзінокімі геямі ці лесбіянкамі – няма

Усынаўленне прыёмнага дзіцяці аднаполымі парамі — няма

Сумеснае ўсынаўленне аднаполымі парамі – няма

Геям і лесбіянкам дазволена адкрыта служыць у арміі – дазволена

Права юрыдычна змяніць пол — заканадаўства ў распрацоўцы

Права юрыдычна змяніць пол – няма

Камерцыйнае сурагатнае мацярынства для параў мужчын-геяў — Няма

Права выступаць публічна — абмежаванае Законам пра абарону няпоўнагадовых

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале