Абвестка для інтэрсексуалаў* і бацькоў інтэрсексуалаў ў ЕС

Абвестка для інтэрсексуалаў* і бацькоў інтэрсексуалаў ў ЕС

время чтения: < 1 мин

Еўрапейская камісія хоча вас выслухаць, каб зразумець сацыяльна-эканамічнае становішча інтэрсексуалаў* у грамадстве і ўзаемасувязь паміж інклюзіўнымі заканадаўчымі, медычнымі і іншымі палітычнымі захадамі датычна інтэрсексуалаў і іх дабрабыту.

Крыніца: lgl.lt

Мы спадзяемся вывучыць досвед сталення, сістэму аховы здароўя, адукацыю, працаўладкаванне і далейшае жыццё ў іншых сферах.

Калі вы зацікаўленыя ва ўдзеле, з намі можна звязацца адным з двух спосабаў:

Інтэрв’ю (праводзіцца па тэлефоне або ў Microsoft Teams)

  • Калі вы хочаце даць інтэрв’ю, калі ласка, напішыце на адрас электроннай пошты intersexeu@icf.com
  • Калі ласка, пазначце сваё імя, ці Вам больш за 18 гадоў, мову зносінаў (англійская, італьянская, французская, нямецкая, іспанская, польская, румынская, венгерская або балгарская) і ці вы хочаце ўдзел удзел у якасці інтэрсексуалу або аднаго з бацькоў інтэрсексуальнага дзіцяці.

Або дадатковую анлайн-кансультацыю, каб праліць святло на дадатковыя і паглыбленыя аспекты інтэрсексуальнага жыцця.

  • Калі вы хочаце скантактавацца праз анлайн-кансультацыю, калі ласка, націсніце тут: https://icfconsulting .qualtrics.com/jfe/form/SV_eKYHuttv1lGs00S .
  • Кансультацыя можа заняць 40-60 хвілінаў.
  • Кансультацыя даступная на англійскай, італьянскай, французскай, нямецкай, іспанскай, польскай, румынскай, венгерскім або балгарскай мовах.
  • Заўвага: дадзеная анлайн-кансультацыя была распрацаваная ў дадатак да маючага адбыцца ў 2023 годзе агульнаеўрапейскага апытання ЛГБТІК, якое ладзіцца Агенцтвам ЕС па асноўных правах.

Кансультацыя адкрытая да канца лістападу 2022 году, для ўдзелу вам павінна быць не менш за 18 гадоў. Пішыце нам на адрас intersexeu@icf.com, калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні.

 * гэтая тэрміналогія можа не адлюстроўваць ваш досвед. Гэта даследаванне таксама адкрытае для тых, хто ідэнтыфікуе сябе як асоба, што мае варыяцыі ў палавых характарыстыках, адметнасці ў палавым развіцці, з пэўным станам здароўя, абумоўленым палавымі характарыстыкамі, напрыклад, CAH (Уроджаная гіперплазія надныркавых залозаў), сіндром Клайнфельтэра ці іншым чынам.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале