
Пакістан: кансерватыўныя мусульмане імкнуцца звесці на нішто прагрэс у галіне правоў трансгендараў
Афіцыйная кансультацыйная Рада ісламскай ідэалогіі Пакістану заявіла, што нацыянальны закон пра трансгендараў, прыняты ў 2018 годзе, «не адпавядае шарыяту».
Рада ісламскай ідэалогіі падкрэсліла ў сваёй заяве [ад верасня. 27], што закон пра абарону правоў трансгендарных асобаў «не адпавядае шарыяту», паколькі «некаторыя палажэнні закону несумяшчальныя з ісламскімі прынцыпамі».
Крыніца: 76crimes.com
Закон пра абарону правоў трансгендарных асобаў, прыняты ў 2018 годзе Нацыянальнай Асамблеяй, дае трансгендарным асобам роўныя правы на адукацыю і ўдзел у выбарах, доступ да базавых медыцынскіх установаў, магчымасць выбіраць сваё імя і пол у сваіх пасведчаннях асобы і пашпартах.
Сенатар Муштак Ахмад Хан ад [ісламісцкай палітычнай партыі Пакістану] Джамаат-і-Ісламі афіцыйна аспрэчыў гэты закон у Федэральным шарыяцкім судзе.

Рада ісламскай ідэалогіі (РІІ) з’яўляецца афіцыйнай кансультацыйнай установай, якая адказвае за прадстаўленне юрыдычных кансультацыяў па пытаннях ісламу для ўраду і парламенту. (Здымак узяты з OyeYeah.com )
РІІ заявіла, што закон 2018 году, які дазваляе трансгендарам у Пакістане вызначаць свой пол без атрымання згоды медыцынскай камісіі, «супярэчыць прынцыпам ісламу».
Закон пра абарону правоў трансгендарных асобаў 2018 году быў унесены разам з іншымі захадамі па абароне трансгендарных асобаў — такімі як бясплатная адукацыя для студэнтаў–трансгендараў ва ўніверсітэце, а таксама ўрадавы законапраект, накіраваны на абарону трансгендарных асобаў ад дыскрымінацыі.
Законапраект не толькі дае магчымасць людзям вызначаць свой пол без медыцынскага агляду, але і дазваляе трансгендарам атрымліваць розныя дакументы, якія сведчаць асобу, а таксама змяняць пазнаку пра пол у наяўных дакументах.
Паведамляецца, што з Радай ісламскай ідэалогіі кансультаваліся з нагоды законапраекта, калі ён быў унесены, і яна пагадзілася, што для вызначэння гендарнай ідэнтычнасці чалавека не патрэбная медыцынская камісія.
Зараз ж, паводле Oy! OyeYeah! Рада — рэлігійны канстытуцыйны орган, які кансультуе заканадаўчую ўладу — заявіў, што закон, які абараняе трансгендараў, «не адпавядае шарыяту», што азначае, што будучыня закону няпэўная.
«Некаторыя палажэнні закону несумяшчальныя з прынцыпамі ісламу», — дадаецца ў заяве, і Рада папрасіла ўрад сфармаваць камітэт з ліку «чальцоў РІІ, тэолагаў, юрыдычных і медыцынскіх экспертаў» для перагляду закона.
«Абарона» для прадстаўнікоў трансгендарнай супольнасці

Былая сенатарка Насрын Джаліль сказала пра законапраект пра правы трансгендараў, што ён «забяспечвае абарону прадстаўнікам трансгендарнай супольнасці і бароніць іх ад пасягальніцтваў на іх самаацэнку і ад жорсткага абыходжання». (Здымак узяты з Arab News Pakistan)
Калі ўпершыню быў унесены законапраект пра абарону правоў трансгендараў 2018 году, сенатар Насрын Джаліл, старшыня функцыянальнага камітэту Сената па правах чалавека, сказала: “законапраект забяспечвае абарону прадстаўнікоў трансгендарнай супольнасці і забараняе ад замаху на іх самаацэнку і ад жорсткага абыходжання.
«Трансгендарная супольнасць трансгендараў выступае супраць ідэі стварэння медыцынскай камісіі, якая павінна вызначаць іх пол, баючыся, што яны могуць сутыкнуцца з праблемамі і цкаваннямі».
Новая заява Рады ісламскай ідэалогіі з’явілася пасля таго, як пакістанскі сенатар ад адкрыта анты-ЛГБТК+ партыі распачаў юрыдычную спробу адмяніць закон пра абарону трансгендарных асобаў.
18 верасня сенатар Муштак Ахмад Хан ад партыі Джамаат-і-Ісламі падаў зварот у Федэральны шарыяцкі суд, сцвярджаючы, што законапраект супярэчыць ісламскім прынцыпам краіны.
Паведамляецца, што ён сказаў, што дазвол людзям мяняць свае пазнакі пра свой пол створыць «небяспекі для сям’і і сістэмы атрымання спадчыны» – ісламская сістэма атрымання спадчыны па–рознаму размяркоўвае актывы ў залежнасці ад полу — і «адкрыла б дзверы для 220 мільёнаў чалавек, каб выбіраць быць кім заўгодна».
Даючы паказанні ў судзе, транс-актывістка Бублі Малік сцвярджала, што калі законапраект будзе перагледжаны, спатрэбіцца дапамога «экспертаў па гендарных пытаннях» у складзе камісіі, якія маглі б растлумачыць, чаму так важна падтрымліваць абарону трансгендарнай супольнасці.
Заява РII патэнцыйна можа паўплываць на дзясяткі тысяч трансгендараў у Пакістане. Нацыянальны перапіс 2017 году ўпершыню падлічыў трансгендарнае насельніцтва Пакістана, зафіксаваўшы 10 418 трансгендараў пры агульным насельніцтве каля 207 мільёнаў чалавек.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну