Даклад пра мову нянавісці і еўраскептыцызм паказвае нязначны прагрэс у галіне правоў ЛГБТ

Даклад пра мову нянавісці і еўраскептыцызм паказвае нязначны прагрэс у галіне правоў ЛГБТ

время чтения: 2 мин

У верасні 2022 году Інстытут маніторынгу правоў чалавека ў Вільні апублікаваў агульнанацыянальны даклад пра мову нянавісці і еўраскептыцызм. Даследаванне праводзілася сярод маладых людзей (16-25 гадоў) на працягу 10 гадоў, з 2010 па 2020 год, у тым ліку некаторыя падзеі 2021 года.

Вось некаторыя асноўныя высновы, якія тычацца праблемаў ЛГБТІ:

Даклад паказвае сацыяльнае дыстанцыяванне ў дачыненні да ЛГБТІ-супольнасці: больш за 50% рэспандэнтаў у 2011 годзе не хацелі б мець суседа-гомасексуала. Нават калі ў 2019 годзе гэты паказчык знізіўся да 48%, ён усё адно вельмі высокі. Даследаванні таксама паказваюць, што вербальныя абразы з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным інцыдэнтам на глебе нянавісці. Акрамя таго, чым больш заўважная ідэнтычнасць чалавека, тым вышэйшая верагоднасць стаць ахвярай вербальнай абразы. Такім чынам, асобы ЛГБТІ, як правіла, жывуць у сацыяльнай бурбалцы і не давяраюць староннім, яны часта спрабуюць быць непазнавальнымі і нябачнымі ў грамадстве, каб абараніць сябе. Бальшыня ахвяраў не паведамляюць пра здарэнні ў паліцыю праз страх рэакцыі паліцэйскіх, якія часта неабазнаныя пра неабходнасць рэагаваць на такія справы.

Даклад пра мову нянавісці і еўраскептыцызм паказвае нязначны прагрэс у галіне правоў ЛГБТ

Фота lgl.lt

Праведзенае сярод літоўскай моладзі апытанне, паказвае, што ЛГБТІ-супольнасць з’яўляецца групай, якая найбольш церпіць ад мовы нянавісці. Па словах удзельнікаў, гэтая з’ява даволі распаўсюджаная і адбываецца кожны тыдзень ці нават кожны дзень. 48% рэспандэнтаў заявілі, што самі спазналі мову нянавісці, з іх 65,5% сказалі, што гэта было з прычыны іх полавай прыналежнасці, а 26,3% сказалі, што гэта было з прычыны іх сексуальнай арыентацыі.

У дакладзе таксама згадваюцца грамадскія дзеячы, якія распаўсюджваюць ненавісніцкія, абразлівыя і дыскрымінацыйныя заявы ў адрас ЛГБТІ-супольнасці, а менавіта Пятрас Гражуліс і Вальдэмарас Валькюнас. Існуюць таксама кансерватыўныя арганізацыі з традыцыйнымі сямейнымі поглядамі, якія выступаюць супраць супольнасці ЛГБТІ, такія як Інстытут вольнага грамадства, Віленскі форум ці Pro Patria. Нарэшце, некаторыя ўплывовыя асобы распаўсюджваюць мову нянавісці супраць супольнасці, такія як блогер Цэпелінус або журналіст Аўдрус Бачуліс.

Больш таго, у дакладзе даследуецца еўраскептыцызм у Літве, узровень якога даволі нізкі. Таксама існуе пэўны кшталт мяккага еўраскептыцызму, які сугучны з гамафобіяй. Сапраўды, прасоўванне «традыцыйнай сям’і», якая вызначаецца як хаўрус мужчыны і жанчыны, што маюць дзяцей, відавочна супярэчыць ЛГБТІ-сем’ям.

У дакладзе таксама згадваецца праца Нацыянальнай арганізацыі абароны правоў супольнасці ЛГБТ LGL, паколькі арганізацыя актыўна змагаецца з мовай нянавісці ў дачыненні да ЛГБТІ-супольнасці. У дакладзе згадваецца платформа ЛГБТ «UNI-FORM», якая заахвочвае супольнасць ЛГБТІ паведамляць, калі яны сутыкаюцца са злачынствамі на глебе нянавісці ці мовай нянавісці.

Аўтар: Раман Зарзета

Крыніца: lgl.lt

 

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале