Фотаальбом Baltic Pride 2022 адлюстроўвае запамінальныя моманты фестывалю

Фотаальбом Baltic Pride 2022 адлюстроўвае запамінальныя моманты фестывалю

время чтения: 3 мин

Нацыянальная арганізацыя абароны правоў супольнасці ЛГБТ LGL выпусціла эксклюзіўны фотаальбом фестывалю «Балтыйскі прайд 2022». Маштабны фотаальбом адлюстроўвае самыя запамінальныя моманты фестывалю. На вокладцы альбому — праца мастака Ненада Мітравіча «Прайд».

Выданне надае асаблівую ўвагу спонсарам, партнёрам і сябрам фестывалю «Балтыйскі прайд 2022». Да альбому прывітальны зварот напісаў амбасадар Германіі ў Літве яго экселенцыя Матыяс Зонн Меркаваннямі пра ўплыў фестывалю на літоўскае грамадства дзеляцца Іева Дзірмайтэ, кіраўнік муніцыпальнай адміністрацыі гораду Вільня, Мар’яна Борген, мэр Осла, Сімона Левярэне, кіраўнік Цэнтру вакансіяў Свэдбанку (Swedbank) і сябра праўлення Літоўскай хартыі разнастайнасці, і ДК Бартлі, галоўны спецыяліст па разнастайнасці, справядлівасці і інклюзіўнасці ў Мудзіз (Moody’s).

Фотаальбом Baltic Pride 2022 адлюстроўвае запамінальныя моманты фестывалю

Альбом Пятага «Балтыйскага прайду» — гэта хроніка гісторыі ЛГБТ у Літве

Арганізатар фестывалю «Балтыйскі прайд» Уладзімір Сімонка, выканаўчы дырэктар Нацыянальнай арганізацыі абароны правоў супольнасці ЛГБТ, кажа, што адчувае сябе абавязаным запісаць самыя важныя падзеі гісторыі ЛГБТ для будучых пакаленняў.

«Я ганаруся тым, што мы захоўваем пераемнасць, і гэты альбом «Балтыйскага прайду» — ужо пятая хроніка фестывалю. Надзвычай важна пакідаць у памяці кожны фестываль «Балтыйскі прайд», які мае месца ў Вільні, бо гэта частка літоўскай гісторыі. Я рады, што мы нарэшце пачынаем разумець, што гісторыя ЛГБТ-супольнасці з’яўляецца часткай гісторыі Літвы ў цэлым. Гэты альбом «Балтыйскага прайду» папоўніць ЛГБТ-архіў, які ўжо пачаў збіраць Нацыянальны музей Літвы», — запэўнівае выканаўчы дырэктар LGL.

 

У ліпені 2022 году Нацыянальная арганізацыя абароны правоў супольнасці ЛГБТ LGL перадала 23 экспанаты музейнага значэння з архіву Цэнтру супольнасці ЛГБТ Нацыянальнаму музею Літвы. Сярод публікацыяў і атрыбутыкі, перададзеных музею, — альбомы фестывалю «Балтыйскі прайд», якія адлюстроўваюць усю гісторыю фестывалю з 2010 году.

«Важна адзначыць, што фотаальбом «Балтыйскі прайд 2022″ выдадзены абмежаваным калекцыйным накладам. Гэта стане выдатным падарункам для ўсіх, хто падтрымлівае правы чалавека супольнасці ЛГБТ. Я рады, што на гэты раз у альбом увайшлі здымкі чатырох фатографаў, які зафіксавалі моманты фестывалю. Аўгустас Дыджгалвіс, Габрыэль Хітэрэр (Go Vilnius), Саўлюс Жыўра (Go Vilnius) і Ёана Суславічутэ (Moody’s, Go Vilnius) пагадзіліся падзяліцца знятымі кадрамі», — распавядае Уладзімір Сімонка.

Вокладка альбому ўпрыгожаная адмысловым мастацкім афармленнем

Упершыню ў гісторыі выдання фотаальбому «Балтыйскі прайд 2022» на вокладцы з’явіўся малюнак, адмыслова створаны з нагоды фестывалю. Сербскі мастак Ненад Мітравіч удзельнічаў ва ўсіх падзеях фестывалю «Балтыйскі прайд 2022» і адчуў натхненне на стварэнне акрылавай карціны на палатне пад назвай «Прайд», якую ён з радасцю пагадзіўся выкарыстаць на вокладцы выдання.

«Ствараючы гэтую працу, я быў натхнёны адзінствам, якое я ўбачыў падчас фестывалю «Балтыйскі прайд 2022» у Вільні. Жыхары Вільні і госці гораду паказалі, што, нягледзячы на нашы адрозненні, мы ўсе можам браць удзел у выдатным і мірным маршы ЛГБТ-супольнасці. Я хацеў быць часткай гэтае падзеі і зафіксаваць яе. Вось чаму я стварыў гэты твор. Карціна «Прайд» — гэта абстрактны сцяг ЛГБТ-супольнасці, бо мы жывём у разнастайным свеце, і вясёлкі з’яўляюцца яго часткай», — кажа Ненад Мітравіч.

Мастак, які стварыў вокладку фотаальбому «Балтыйскі прайд 2022», ганарыцца гэтым.

“Я вельмі ганаруся тым, што мая праца знаходзіцца на вокладцы гэтага альбому. Я спадзяюся, што публікацыя дойдзе да многіх чытачоў, і яны адчуюць радасць, якую мы ўсе адчувалі, калі бралі ўдзел у «Балтыйскім прайдзе 2022″ у Вільні», — дадаў ён.

У публікацыі прадстаўлена гісторыя поспеху фестывалю “Балтыйскі прайд 2022”

Па словах выканаўчага дырэктара LGL, у фотаальбоме пятага «Балтыйскага прайду» паказаная гісторыя поспеху фестывалю.

«Адна з галоўных мэтаў альбому — паказаць будучым пакаленням, як фармаваўся дыскурс пра правы чалавека ў Літве ў перыяд незалежнасці Літвы. Я лічу гэта вельмі важным, бо фестываль «Балтыйскі прайд» спрыяе ўмацаванню грамадзянскай супольнасці і роўных магчымасцяў. Я спадзяюся, што ўсе пяць фотаальбомаў «Балтыйскіх прайдаў» стануць лёгкадаступнымі кнігамі ў літоўскіх бібліятэках і ўніверсітэтах», — кажа Уладзімір Сімонка.

Публікацыя фотаальбому «Балтыйскі прайд 2022» была б немагчымая без падтрымкі ўраду Федэратыўнай Рэспублікі Германія і муніцыпалітэту Вільні. Выдаўцы перададуць частку накладу альбому літоўскім бібліятэкам, спонсарам фестывалю, партнёрам і сябрам. Электронная версія публікацыі даступная на сайце Нацыянальнай арганізацыі абароны правоў супольнасці ЛГБТ LGL па адрасе www.lgl.lt .

Фотаальбом Baltic Pride 2022, 2022

 

Крыніца і фота: lgl.lt

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале