«Кірунак: працаўладкаванне»: раскрыццё патэнцыялу моладзі ў сферы інфармацыйных тэхналогіяў, садзейнічанне інтэграцыі ЛГБТ

время чтения: 2 мин

«Кірунак: працаўладкаванне» — гэта інавацыйная праграма навучання для ўразлівых маладых людзей, якая павышае іх магчымасці працаўладкавання ў канкурэнтаздольных высокатэхналагічных галінах і ІТ-сектары.

Праект накіраваны на раскрыццё патэнцыялу маладых людзей катэгорыі NEET (Not in Education, Employment, or Training — што не маюць магчымасці працаўладкавання, навучання ці перакваліфікацыі) з уразлівых групаў і павышэнне іх магчымасцяў працаўладкавання шляхам прадстаўлення дастасаванай для рынку праграмы навучання ІТ у Балгарыі, Літве, Італіі, Славеніі і Партугаліі.

«Падобна на тое, што фронтэнд-праграмаванне пасуе мне больш за ўсё, і я з нецярпеннем чакаю магчымасці даведацца больш», — кажа Эрыка, якая скончыла 320-гадзінны курс ІТ, які складаўся з фронтэнд-праграмавання, Python, вэб-дызайну і мноства іншых прадметаў.

«Кірунак: працаўладкаванне» арыентаваны на маладых людзей ва ўзросце ад 17 да 29 гадоў, якія могуць належаць да розных уразлівых групаў – ромам, уцекачам, ЛГБТІ, маладым людзям, якія выраслі ва ўмовах крайняй галечы, і тым, хто кінуў школу. Партнёрамі праекту з’яўляюцца НДА, сацыяльныя кааператывы і некамерцыйныя адукацыйныя ўстановы, якія маюць досвед працы са згаданымі мэтавымі групамі. Эксперт з ірландскай партнёрскай арганізацыі забяспечвае праверку якасці праекту.

На курсах таксама разглядаўся шэраг найважнейшых тэмаў, звязаных з правамі чалавека, роўнымі магчымасцямі, адкрытасцю, бяспекай і інклюзіўнасцю на працоўным месцы.

«Апошнія дадзеныя апытання, сабраныя агенцтвам Еўрапейскага Саюза па асноўных правах, паказалі, што 51% літоўскіх рэспандэнтаў з ліку ЛГБТІК сцвярджаюць, што яны хаваюць сваю ЛГБТІК-ідэнтычнасць на працы, у той час як 55% паведамляюць, што падлягалі дыскрымінацыі», — адзначае Моніка Антанайцітэ, кансультант па пытаннях разнастайнасці, роўнасці і інклюзіі.

“Я вельмі задаволены вынікамі нашага праекту. Курсы прайшлі 60 чалавек, і многія з іх належаць да супольнасці ЛГБТІК. Гэта выдатны паказчык, паколькі на сваім асабістым досведзе я ведаю, што быць самім сабой на працы можа быць цяжка. Сітуацыя можа пагоршыцца, калі чалавек не кажа адкрыта пра сваю сексуальную арыентацыю на працы, паколькі праз гэта могуць пацярпець якасць яго жыцця і прадукцыйнасць працы. Я веру, што нашы курсы натхнілі нашых студэнтаў на пошук належнай прасторы. Выбудоўваючы партнёрскія адносіны з мясцовымі і міжнароднымі працадаўцамі і кампаніямі, нам стала відавочна, што многія з іх гатовыя і поўныя рашучасці працаваць з нашымі студэнтамі», — сказаў на заканчэнне Уладзімір Сімонка, выканаўчы дырэктар ЛГЛ, нацыянальнай арганізацыі па абароне правоў ЛГБТ .

Крыніца: lgl.lt

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале