(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
Першая стратэгія ЕС па забеспячэнні роўнасці ЛГБТК абмяркоўвалася на Нацыянальным форуме па правах чалавека

Першая стратэгія ЕС па забеспячэнні роўнасці ЛГБТК абмяркоўвалася на Нацыянальным форуме па правах чалавека

время чтения: 2 мин

9 снежня 2022 года ЛГЛ, нацыянальная арганізацыя па абароне правоў ЛГБТК, арганізавала дыскусію «першая стратэгія ЕС па забеспячэнні роўнасці ЛГБТІК на 2020-2025 гады: ці стане інклюзіўная палітыка ў дачыненні да ЛГБТК неад’емнай часткай стратэгічных мэтаў Літвы?» на Нацыянальным форуме па правах чалавека.

Першая стратэгія ЕС па забеспячэнні роўнасці ЛГБТК на 2020-2025 гады заклікае дзяржавы-чальцы ЕС распрацаваць нацыянальныя планы дзеянняў па забеспячэнні роўнасці ЛГБТІК-асобаў, заснаваныя на прыкладах перадавой практыкі. Мэта — узмацненне абароны ЛГБТК-асобаў ад дыскрымінацыі і забеспячэнне рэалізацыі мэтаў і дзеянняў, выкладзеных у гэтай стратэгіі, на нацыянальным узроўні.

Дыскусію адкрылі прывітальныя прамова Роберта С. Гілкрыста, амбасадара Злучаных Штатаў Амерыкі, і відэазварот камісара ЕС па пытаннях роўнасці Гэлены Далі.

Першая стратэгія ЕС па забеспячэнні роўнасці ЛГБТК абмяркоўвалася на Нацыянальным форуме па правах чалавекаУ дыскусіі бралі ўдзел: Юстына Якшценэ, намеснік міністра сацыяльнага забеспячэння і працы Літоўскай Рэспублікі; Агнэ Казлаўскайтэ, намесніца кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Літве; Вітаўтас Валянцінавічус, кіраўнік аддзелу па правах чалавека Офісу амбудсмена Сейму; Даніэль Э.Арнарсан, выканаўчы дырэктар нацыянальнай квір-арганізацыі Ісландыі «Самтокін 78»; Уладзімір Сімонка, выканаўчы дырэктар ЛГЛ, нацыянальнай арганізацыі па абароне правоў ЛГБТК. Мадэратарам дыскусіі была Моніка Антанайцітэ, юрыстка і праваабаронца.

Форум па правах чалавека 2022 года прадэманстраваў рашучы заклік да роўнасці для ЛГБТК-асобаў: Гэлена Далі, камісар ЕС па пытаннях роўнасці, заклікала Літву прыняць нацыянальны план дзеянняў у дачыненні да ЛГБТК, а Дун’я Міятавіч, камісар Рады Еўропы па правах чалавека, выказала надзею, што Літва неўзабаве далучыцца да дзяржаваў-чальцоў, якія забяспечваюць юрыдычныя механізмы для абароны партнёраў аднаполых шлюбаў.

Крыніца: lgl.lt, Эгле Куктарайтэ

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале