Турэцкія гатэлі не дазваляюць двум мужчынам жыць у адным пакоі, але даюць гетэра-парам «тантра-канапы»

Турэцкія гатэлі не дазваляюць двум мужчынам жыць у адным пакоі, але даюць гетэра-парам «тантра-канапы»

время чтения: 2 мин

Курорты і гатэлі Турцыі забараняюць некалькім мужчынам засяляцца без жаночага таварыства, згодна шырока распаўсюджанай палітыкі па дыскрымінацыі геяў.

Праблема была раскрыта турыстычным сайтам One Mile at a Time. Чытачу сайта паведамілі ў гатэлі “Lujo” ў Бодруме, Турцыя, што яго браніраванне для двух мужчын у адным пакоі не дазволена. Калі ён спытаў аб прычыне, яму сказалі, што гэта таму, што мужчыны проста занадта актыўна ладзяць вечарынкі, калі побач няма жанчын. Аднак, калі гатэль супраць вечарынак, яго кіраўніцтва мае дзіўны спосаб паказаць гэта. Гатэль у Турцыі сцвярджае, што мужчынскія вечарынкі занадта бурапенныя, але пры гэтым прадастаўляе гетэрасесуальным парам «тантра-канапы» і дазваляе вечарынкі

Турэцкія гатэлі не дазваляюць двум мужчынам жыць у адным пакоі, але даюць гетэра-парам «тантра-канапы»

На вэб-сайце гатэля пазначана, што пасля паходу ў клуб вы можаце «працягнуць вечарынкі на ўласнай тэрасе і ў ванне» ў сваім нумары, што «тантра-канапа ў вашым нумары дазваляе паспрабаваць адмысловыя пазіцыі для абуджэння пачуццяў, каб перавесці сваё любоўнае жыццё ў зусім новае рэчышча і вывесці яго на новы ўзровень». І што яны будуць больш чым рады, калі вы ноймеце танцорку на пілоне, якая прыйдзе і выступіць у вашым пакоі.

Калі Шлапіг звязаўся з гатэлем “Lujo”, каб праверыць існуючыя правілы па засяленні, супрацоўнік сказаў яму, што «быў бы рады магчымасці вітаць [яго] у [яго] асабістым падарожжы ў свет мастацтва і радасці», але што «на жаль, мы не дапускаем знаходжання двух мужчын у адным пакоі». Бодрум – гарачая кропка для замежных турыстаў. Дзеля зручнасці, тураператар Pegas Touristik склаў спіс гатэляў і курортаў з падобнай палітыкай па ўсёй Турцыі. У цяперашні час спіс зняты для абнаўлення, але Шлапіг паведаміў, што бачыў у спісе «дзясяткі і дзясяткі» устаноў, што паказвае на тое, што такая практыка даволі распаўсюджаная. Нягледзячы на тое, што цяжка вызначыць матывацыю гэтага правіла, яно непазбежна дыскрымінуе гей-пары, якія жадаюць жыць у адным пакоі. На жаль, у Турцыі няма законаў, якія абараняюць ЛГБТ+ людзей ад дыскрымінацыі ў любой сферы, уключаючы грамадскія месцы, занятасць, адукацыю і ахову здароўя.

Аўтар: Лілі Уэйкфілд, thepinknews.com

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале