(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
Авіякампанія British Airways адмяняе архаічныя гендэрныя правілы, якія забараняюць супрацоўнікам мужчынскага полу насіць макіяж

Авіякампанія British Airways адмяняе архаічныя гендэрныя правілы, якія забараняюць супрацоўнікам мужчынскага полу насіць макіяж

время чтения: 2 мин

Авіякампанія British Airways абнавіла строгія рэкамендацыі, каб дазволіць супрацоўнікам мужчынскага полу насіць пірсінг і макіяж падчас выканання службовых абавязкаў.

Авіякампанія мадэрнізавала сваю палітыку правіламі, якія не вылучаюць супрацоўнікаў паводле гендэрнай прыналежнасці. Адцяпер, паводле ўнутранай памяткі, усе супрацоўнікі ў форме – як жанчыны, так і мужчыны, могуць насіць туш, накладныя вейкі і завушніцы, а таксама мець пры сабе аксэсуары, уключаючы торбачкі, паведамляе The Guardian. Нягледзячы на ​​​​тое, што макіяж дазволены згодна з абноўленымі правіламі, персаналу рэкамендуецца выкарыстоўваць «тонкія адценні» для «натуральнага выгляду» ў разе яго выкарыстання. Лак для пазногцяў дазволены для ўсіх супрацоўнікаў (хаця чорныя і неонавыя пазнокці па-ранейшаму забароненыя). Таксама мужчынскаму персаналу будзе дазволена збіраць валасы ў пучок. Брытанскія авіялініі выпусцілі наступны прэс-рэліз: «Мы ганарымся ўсімі нашымі калегамі ў British Airways і імкнемся да інклюзіўнага працоўнага асяроддзя. Мы раіліся з нашым персаналам, каб стварыць абноўленыя рэкамендацыі па догляду за сабою і аксэсуарам, якія дазволяць нашым калегам кожны дзень прыходзіць на працу ў самай лепшай, самай сапраўднай версіі саміх сябе».

 

Авіякампанія British Airways адмяняе архаічныя гендэрныя правілы, якія забараняюць супрацоўнікам мужчынскага полу насіць макіяжBritish Airways традыцыйна прытрымліваецца строгай палітыкі ўніформы. У даведніку па форме ў 2015 годзе гаворыцца: «Уніформа з гонарам паказвае брытанскую спадчыну і каштоўнасці авіякампаніі праз якасць і ўвагу да дэталяў і да агульнага прафесійнага іміджу. Нашы стандарты самыя высокія і усе гэтыя рэкамендацыі датычацца вас і таго, як вы выглядаеце ў вашай форме».

Аднак абноўленая памятка ад Брытанскіх авіялініяў раіць супрацоўнікам «быць смелымі, ганарыцца сабою, быць самімі сабой» і спадзяецца, што новыя рэкамендацыі будуць «прынятыя да следавання ўсімі незалежна ад полу, гендэрнай ідэнтычнасці, этнічнай прыналежнасці, паходжання, культуры, сексуальнай ідэнтычнасці і інш.».

Брытанскія авіялініі прытрымліваюцца лініі кампаніі Virgin Atlantic, якая абнавіла сваю палітыку гендэрнай ідэнтычнасці, каб дазволіць членам экіпажа насіць значкі з займеннікамі на сваёй форме, а таксама «насіць вопратку, якая паказвае, як яны ідэнтыфікуюць або ўяўляюць сябе», адмяніўшы патрабаванні да гендэрна адрознай формы. Брытанскія авіялініі пакуль не адмянілі гендэрныя патрабаванні да адзінай формы. Усё наперадзе!

Аўтар:  Charlie Duncan, thepinknews.com

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале