За ўдзел у пратэстах затрыманы трансгендарны мужчына Алег Заяц
Алег Заяц — трансгендарны мужчына, які быў затрыманы [меркавана] за ўдзел у акцыях пратэсту.
Ён рамеснік — вырабляе бранзалеты і іншыя сувеніры, якія можна набыць у краме Свята-Елісавецінскага манастыра, паведамляе канал @dissidentBY
Алег быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 29 сакавіка 2023 года ў сябе дома. Падчас затрымання ў кватэры быў праведзены ператрус.
Каля трох тыдняў знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а 12 красавіка пераведзены ў ДУ «РНПЦ псіхічнага здароўя». 20 красавіка ў Цэнтральным судзе адбылося закрытае судовае паседжанне, на якім суддзёй Шабуняй В.В. была разгледжана скарга аб незаконным затрыманні і ўтрыманні пад вартай, якую Алег паспеў напісаць знаходзячыся яшчэ ў СІЗА КДБ. 10 траўня ён пераведзены ў СІЗА-1.
Раней Алег неаднаразова затрымліваўся сілавікамі па палітычных артыкулах. Першае затрыманне адбылося 23 студзеня 2021 года падчас прагулкі каля ўласнага дома. Тады Алега абвінавацілі ў двух правапарушэннях (арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП) і арыштавалі на 25 сутак. 8 лютага таго ж года адбыўся суд, на якім абарона спрабавала абскардзіць рашэньне суда, але прысуд пакінулі ў сіле. Пасля заканчэння тэрміну арышту быў вызвалены.Другі раз Алега затрымалі прама ў кватэры раніцай 20 лютага 2022 года, непасрэдна перад рэферэндумам. На судзе было прад’яўлена абвінавачанне па арт.24.3 КаАП. Праз 15 сутак арышту ён быў вызвалены.
⚡️Ва ўсіх выпадках у знак пратэсту Алег аб’яўляў і трымаў сухую галадоўку. Мае захворванне страўніка, а таксама праблемы з апорна-рухальным апаратам (ампутаваны пальцы на нагах).
🙏 Яму вельмі неабходна ваша падтрымка!
▪️Вы можаце даслаць яму бандэроль;
▪️ Або даслаць ліст (https://firecops.tk/by/letter?id=4793) ці тэлеграму;
▪️ Пакласці грошы на асабісты рахунак праз пашту.
❌ Звярніце, калі ласка, увагу, што пры дасыланні лістоў або пакункаў у СІЗА-1, варта ўказаць яго пашпартнае прозвішча: Заяц Вольга Аляксееўна.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну