ДАЙДЖЭСТ АСВЯТЛЕННЯ ЛГБТК+ ТЭМАТЫКІ Ў БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯХ

Дайджэст асвятленне ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх масмедыя 1 квартал 2023

время чтения: < 1 мин

I квартал 2023 года не вылучаўся нападкамі праўладных СМІ на ЛГБТК+ супольнасць.

Звычайныя «ківанні» ў бок т.зв. «калектыўнага Захада», які, маўляў, жадае разбурыць «традыцыйныя каштоўнасці» беларусаў. Выданне «СБ . Беларусь сёння» наогул лічыць, што «У беларускім соцыюме праблемы ЛГБТ-кам’юніці не існуе як такой».

Зацікаўленасць выклікаў фармат асвятлення ЛГБТК+-павесткі на сайце Нацыянальнага тэлебачання. За 1 квартал 2023 года там выйшлі дзве навіны на дадзеную тэматыку, і абедзьве ў нейтральным стылі. У іх адсутнічае мова варожасці, ацэначныя суджэнні або аўтарскія меркаванні, характэрныя для падобнага кшталту матэрыялаў на сайтах прапагандысцкіх СМІ.

Гаворка ідзе пра навіны «Ва Украіне прапанавалі легалізаваць аднаполыя шлюбы паміж вайскоўцамі» и «ЛГБТ-жаўнеры давялі, што «любяць Украіну»».

Цытата з апошняй навіны наогул ставіць рэкорды свабоды слова ў беларускіх праўладных СМІ: «… традыцыйныя каштоўнасці, якія прасоўвае расійскі прэзідэнт, сталіся стымулам для ўкраінскіх геяў запісвацца ў УСУ і рабіцца патрыётамі. З-за гэтага іншыя ўкраінцы сталі больш пазітыўна глядзець на геяў і трансгендараў».

Як негалосную каманду не кранаць сваіх прыспешнікаў у ЛГБТК+ супольнасці магчыма расцэньваць і выказванні А.Лукашэнкі падчас т.зв. паслання да народа і парламента.

Пасля звычайнай гамафобнай рыторыкі Лукашэнка заявіў:

«Я даручыў, дакладзіце мне, дайце характарыстыку, што гэта за людзі, як яны працуюць… Дай бог не-геям так працаваць, як яны. Аніводнай адмоўнай характарыстыкі не было. Аніводнай, правяраў па розных кірунках. Ну давайце мы гэтым мужыкам будзем забараняць кувыркацца з іншымі мужыкамі, ну да чаго гэта прывядзе? Ні да чаго. Тым больш праблемаў нам не ствараюць, працуюць добра».

Рэдакцыя GayPress

Чытаць Дайджэст асвятленне ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх масмедыя 1 квартал 2023

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале