гомофобия, гей новости, гей, гей жизнь, геи, гей права, гомосексуальность, ЛГБТ новости, ЛГБТ, ЛГБТ сообщество, Gay Press, ЛГБТК, ЛГБТК+

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў

время чтения: 7 мин

29 сакавіка 2023 года ЛГЛ (LGL), Нацыянальная арганізацыя абароны правоў ЛГБТ, арганізавала першую ў гісторыі Літвы вочную канферэнцыю, адмыслова прысвечаную тэме інклюзіўнасці ЛГБТІ на працоўным месцы «Кірунак: працаўладкаванне. Умацаванне інклюзіўнасці ЛГБТК на працоўным месцы».

У рамках канферэнцыі былі разгледжаны тэмы разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці (РРI), іх апошнія тэндэнцыі, праблемы і перадавая практыка, а таксама важнасць адкрытасці на працоўным месцы.

Патэнцыял супрацоўнікаў ЛГБТІ ў Літве дагэтуль выкарыстоўваецца не ў поўнай меры.

Міністр эканомікі і інавацый Аўшрыне Армонайтэ, якая выступіла з прывітальнай прамовай на канферэнцыі, падкрэсліла рост літоўскай эканомікі.

Літоўская эканоміка развіваецца. Каштоўнасць нашай экасістэмы, стартапаў тэхналагічнага бізнесу за апошнія некалькі гадоў вырасла ў сямнаццаць разоў. Мы займаем другое (пасля Харватыі) месца ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе па тэмпе росту экасістэмы. Сектар біятэхналогіяў павялічыўся на 87% падчас пандэміі і на 22% у 2022 годзе. Гэта рост, які ўражвае. Мы становімся эканомікай з высокім дабаўленым коштам. Вядома, мы таксама ганарымся нашай прамысловасцю, вытворчасцю, якая была, ёсць і будзе рухавіком нашай эканомікі», — адзначыла міністр.

«Нягледзячы на тое, што нам ёсць чым ганарыцца, існуюць рэчы, якімі мы не задаволеныя. Мы па-ранейшаму недастаткова ўключаем ЛГБТІ-супольнасць у наш эканамічны рост, не забяспечваем неабходную прававую базу, каб людзі знаходзіліся ў бяспецы і адчувалі сябе самімі сабой. Напрыклад, на мапе і індэксе Rainbow Europe 2022 Літва заняла толькі 35-е месца з 49 еўрапейскіх краін. Мне асабіста, як прадстаўніцы кааліцыйнага ўрада, міністру эканомікі і інавацый, грамадзянцы Літвы, вельмі сумна бачыць такую статыстыку. Мне здаецца, што наш народ гэтага не заслугоўвае», — запэўніла яна.

Міністр падкрэсліла страты эканомікі, што адбываюцца праз выключэнне супрацоўнікаў ЛГБТІ.

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў

«Таксама нядобра, што кожны чацвёрты прадстаўнік ЛГБТІ адчуваў сябе падлеглым дыскрымінацыі праз сваю сэксуальную арыентацыю ці гендарную ідэнтычнасць падчас пошуку працы. Розныя даследаванні дэманструюць, што ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, дзе праблемы ЛГБТІ не вырашаюцца, эканоміка губляе да аднаго адсотка валавага ўнутранага прадукта. Калі для кагосьці ўсё яшчэ не ясна, што людзі павінны адчуваць годнасцьперад законам, магчыма, яны змогуць хаця б пачуць эканамічныя аргументы, але спачатку нам трэба пагаварыць пра чалавечыя каштоўнасці», — падкрэсліла Аўшрыне Армонайте.

«Нягледзячы на тое, што нам усё яшчэ не хапае галасоў у парламенце для прыняцця законаў, якія забяспечваюць роўнасць ЛГБТІ, Літва прасоўваецца наперад. Літва ўжо змянілася. Ёсць шмат выдатных прыватных ініцыятываў, якія спрычыняюцца да пазітыўных зменаў у грамадстве. Дасягненні літоўскай эканомікі прызнаныя ва ўсім свеце. Пройдзе зусім няшмат часу, перш чым гэта папраўка паступіць у літоўскі парламент. Нам бракуе зусім няшмат, і разам мы зменім гэта, і мы зможам атрымліваць асалоду ад лепшага іміджу краіны ў міжнароднай прасторы», — выказала надзею міністр.

Пасол Злучаных Штатаў Амерыкі Роберт С. Гілкрыст падкрэсліў, што інклюзія спецыялістаў ЛГБТІ дапаможа Літве прыцягнуць новыя інвестыцыі і не страціць таленты.

«Пытанне, закранутае на гэтай канферэнцыі, асабіста для мяне вельмі важнае, і я хацела б сказаць, што правы ЛГБТІ, памяркоўнасць і інклюзіўнае асяроддзе, дзе цэніцца кожная асоба, надзвычайна важныя. Супрацоўнікі і супрацоўніцы, якія ведаюць, што іх шануе кампанія, дасягнуць лепшых вынікаў і створаць большую каштоўнасць у выніку. Працадаўцы павінны трансляваць, што пераслед і дыскрымінацыя не з’яўляюцца часткай карпаратыўнай культуры кампаніі. Многія маладыя літоўцы з’яжджаюць з Літвы, таму што лічаць гэтую краіну вельмі кансерватыўнай, з вялікай колькасцю абмежаванняў. Я кажу не толькі пра ЛГБТІ, але і ў цэлым пра маладых людзей, якія хочуць, каб іх краіна атаясамлівалася з разнастайнасцю і трансліравала свету, што Літва — інавацыйная, прыязная моладзі краіна, куды кампаніі хочуць інвеставаць», — кажа Роберт С.Гілкрыст.

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў

Амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі спадзяецца, што ў Літве будзе прыняты закон пра партнёрства, і ўпэўнены, што ўсталяванне роўнасці супрацоўнікаў ЛГБТІ будзе спрыяць стварэнню лепшага інвестыцыйнага клімату.

«У ЗША многія кампаніі, асабліва ў Сіліконавай даліне, сталі лідарамі ў гарантаванні правоў для ЛГБТІ. Выдатна, што ў Літве ёсць шмат смелых кампаніяў, у тым ліку Bitė, якія пачалі казаць пра правы ЛГБТІ, але галасы асобаЛГБТІ усё яшчэ недастаткова выразна чутныя. Паколькі Літва будуе свой брэнд як краіна інавацыяў, для кампаніяў вельмі важна трансфармавацца», — падкрэсліў Амбасадар.

«Літве яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Нядаўняе апытанне паказала, што Літва ўваходзіць у лік 20 самых шчаслівых краінаў. Краіна павінна не толькі знаходзіцца на 20-м месцы на мапеі ў індэксе Rainbow Europe, але і трапіць «у топ» спісу. Гэта павялічыла б інвестыцыі інавацыйных кампаніяў у Літве. Шматлікія кампаніі вырашылі не інвеставаць у Літву, таму што яны не вызначаюць Літву як краіну інклюзіўнага асяроддзя. Кампаніі хацелі б прыцягнуць у Літву разнастайных супрацоўнікаў, каб яны адчувалі, што працуюць у інклюзіўнай краіне. Гэта выклік для Літвы, і я сапраўды спадзяюся, што Літва прасунецца наперад, прыняўшы закон пра партнёрства. Гэта таксама дапамагло б кампаніям змяніць працоўнае асяроддзе, якое б стала больш інклюзіўным для супрацоўнікаў ЛГБТІ», — перакананы Роберт С.Гілкрыст.

Рычард Марцін-Нільсэн, Часовы павераны ў справах амбасады Канады ў Літве, падкрэсліў, што правы ЛГБТІ-супольнасці з’яўляюцца важнай часткай знешняй палітыкі Канады.

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў

«Канада імкнецца да павагі правоў чалавека, разнастайнасці і роўнасці. Гэтыя каштоўнасці ляжаць у аснове ўсяго, што мы робім як у Канадзе, так і на міжнародным узроўні. У Канадзе забяспечваецца прынцып недыскрымінацыі па розных прыкметах, і аднаполыя шлюбы легалізаваныя. Мы хочам, каб усе людзі адчувалі сябе роўнымі і маглі быць самімі сабой. Канада выступае за правы ЛГБТІ па ўсім свеце. Гэта важны элемент нашай знешняй палітыкі, і мы імкнёмся зрабіць гэтыя прынцыпы ўніверсальнымі і непадзельнымі. Гэтыя каштоўнасці таксама важныя, калі справа даходзіць да бізнесу. Інклюзіўны бізнес прыцягвае больш талентаў, можа іх утрымаць і захаваць інвестыцыі. Літоўскія кампаніі павінны лепш выкарыстоўваць разнастайнасць»,- сказаў Рычард Марцін-Нільсэн.

Уладзімір Сімонка, выканаўчы дырэктар Нацыянальнай арганізацыі абароны правоў ЛГБТ (LGL), падкрэсліў, што становішча супрацоўнікаў ЛГБТІ ў Літве паляпшаецца, але змены адбываюцца павольна.

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў

«Жыць, працаваць і любіць, не адмаўляючыся ад сваёй ідэнтычнасці, — гэта адно з асноўных правоў чалавека. Аднак прадстаўнікі ЛГБТІ па-ранейшаму часта вымушаныя быць нябачнымі на працоўным месцы і адчуваць, што яны не ўпісваюцца ў грамадства. У 2004 годзе, калі мы пачалі гаварыць пра больш інклюзіўнае працоўнае месца, многія прадстаўнікі ЛГБТІ адчулі, што павінны хаваць сваю ідэнтычнасць. У некаторых выпадках — ад сям’і, сяброў, але асабліва на працы. Сёння разам з нашымі калегамі мы ўжо можам адзначаць Pride-імпрэзы на працоўных месцах. Пяць гадоў таму ў Літве гэта здавалася немагчымым», — сказаў выканаўчы дырэктар LGL.

Інклюзіўныя прадпрыемствы дамагаюцца лепшых вынікаў

Эгле Станюліёне, кіраўніца праекта «Народныя амбасадары» фірмы Bitė ў Літве, была задаволеная кіраўніцтвам кампаніі ў забеспячэнні правоў супрацоўнікаў ЛГБТІ.

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў

«Я ганаруся тым, што працую ў кампаніі, дзе цэняць усе сем’і. Bitė зрабіла важны крок у забеспячэнні роўнасці нашых супрацоўнікаў з ліку ЛГБТІ. Мы заклікаем іншыя літоўскія кампаніі далучыцца. Гэта лёгка зрабіць, і выгады адчуваюцца на ўсіх ўзроўнях літоўскага грамадства. Наша ініцыятыва зыходзіла ад нашых супрацоўнікаў», — сказала яна.

«Бітэ кажа нашаму грамадству, што ўсе сем’і важныя. Да іх варта ставіцца аднолькава, незалежна ад сэксуальнай арыентацыі ці сямейнага становішча. Чаму мы павінны дазваляць камусьці іншаму вырашаць, якія сем’і важныя, а якія не? У нашай кампаніі мы просім супрацоўнікаў дэклараваць свае адносіны, незалежна ад таго, прызнае іх дзяржава ці не. Тады супрацоўнікі змогуць карыстацца ўсімі льготамі, якія наша кампанія дае сем’ям», — запэўніла Эгле Станюліёнэ.

Андрэас Нільсэн, Старшы Раднікпа пытаннях гендарнай роўнасці і інтэграцыі ЛГБТІ Савета Міністраў Паўночных краін, падзяліўся досведам Паўночных краін.

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў

“Мы таксама назіралі аналагічныя ініцыятывы ў краінах Паўночнай Еўропы. Кампаніі адчуваюць, што яны больш не могуць чакаць, пакуль дзяржава ініцыіруе неабходныя змены, і пачынаюць укараняць меры, якія ўмацоўваюць роўнасць супрацоўнікаў. З пункту гледжання Паўночных краін, важна, каб урады і прадпрыемствы заахвочвалі адзін аднаго і сачылі за тым, як рэалізуюцца меры па забеспячэнні роўнасці паміж работнікамі. Аднак нават у Паўночных краінах прадстаўнікі ЛГБТІ-супольнасці па-ранейшаму сутыкаюцца з непаважлівымі паводзінамі на працоўным месцы, з-за чаго яны вымушаныя часцей мяняць працу і менш зарабляць. З-за гэтых фактараў трансгендэрная супольнасць сутыкаецца з рызыкай беднасці. У краінах Паўночнай Еўропы таксама вяліся працяглыя дэбаты аб тым, што адбудзецца, калі будзе забяспечана роўнасць для ўсіх сем’яў. Аднак у забеспячэнні правоў аднаполых партнёраў былі дасягнуты толькі пазітыўныя змены», — распавёў Андрэас Нільсэн.

Мікус Озолс, аналітык службы кіравання праектамі Accenture Baltics, прадставіў ініцыятывы, якія рэалізуюцца яго кампаніяй у Латвіі.

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў

«Сем’і супрацоўнікаў ЛГБТІ таксама прызнаныя ў нашай кампаніі. Ініцыятыва зыходзіла ад аднаго з нашых канадскіх супрацоўнікаў, які прапанаваў рэалізаваць гэтую ідэю ў Латвіі. Падчас мерапрыемстваў Baltic Pride ў Рызе ў нашай кампаніі была сфарміравана спецыяльная група, якая працавала над ЛГБТІ-тэматыкай. Accenture ганарыцца тым, што стала першай кампаніяй, якая прыняла ўдзел у маршы Baltic Pride. Мы спадзяваліся заахвоціць іншыя кампаніі не заставацца ў баку. Пасля ўсталявання роўнасці супрацоўнікаў ЛГБТI супрацоўнікі сталі вальней, яны пачалі адчуваць сябе паўнавартаснай часткай кампаніі», — падкрэсліў Мікус Озaлс.

Асабісты шлях супрацоўніка ЛГБТI

Лука Канстанцін, аналітык аддзела лічбавага аналізу Western Union, падзяліўся сваім асабістым досведам супрацоўніка-гея. Сутыкнуўшыся з цяжкасцямі, Лука знайшоў працоўнае месца, дзе ён можа адчуваць сябе самім сабой.

Інклюзіўнасць ЛГБТІ на працоўным месцы спрыяла б росту эканомікі Літвы, прыцягненню талентаў і інвестыцыяў«Я вырас у вельмі маленькай італьянскай вёсачцы недалёка ад Альпаў. У пачатку свайго жыцця я ішоў па праторанай сцяжынцы. Пазней, у нейкі момант, я зразумеў, што мой шлях адрозніваўся ад іншых. Было цяжка выбраць, у які бок ісці далей. Некаторыя напрамкі мы абіраем самі, напрыклад, я пачаў вывучаць юрыспрудэнцыю. Я зразумеў, што я гей, і сутыкнуўся з цяжкасцямі. Прыняцце сябе таксама было адным з этапаў на гэтым шляху. Гэта надало мне смеласці прымаць рашэнні і глядзець на рэчы па-іншаму. Я пачаў шукаць новыя рашэнні», — сказаў Лука Кастанцін.

“Прыезд у Літву таксама быў маім выбарам, калі я ішоў па гэтым шляху. Я пазнаёміўся тут з выдатнымі калегамі і пачаў больш клапаціцца пра свой эмацыйны дабрабыт. Пачатак маёй кар’еры не быў натхняльным. Я працаваў афіцыянтам, і гэты вопыт прымусіў мяне задумацца пра тое, на якім працоўным месцы я хацеў бы працаваць. Тады я зразумеў, што значыць працаваць на неінклюзіўным працоўным месцы. Я адчуў увесь цяжар на сабе, мне давялося вырашаць усе праблемы самастойна. Калі я пачаў працаваць у Western Union, я адчуваў сябе часткай кампаніі. Я адчуваў, што мяне суправаджаюць на кожным кроку, я ведаў, на каго магу спадзявацца, калі ўзнікнуць цяжкасці. Я ведаў, што ў нашай кампаніі існуе Камітэт па інклюзіўнасці і што мне больш не трэба турбавацца пра сваю ідэнтычнасць», — падзяліўся сваім вопытам супрацоўнік Western Union.

Крыніца: lgl.lt

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале