
Віндзар-Эсэкс Прайд Фэст — канадскае свята на мяжы
Хочаце адчуць атмасферу будучага Прайд Фэсту ў Глыбокім або на Шчучыншчыне? Далучайцеся да свята разнастайнасці ў канадскім Віндзары на мяжы з амерыканскім Дэтройтам!

Фота: Gaypress.eu / Gpress.info
Трыццаць першы Windsor-Essex Pride Fest сабраў сяброў ва ўтульным правінцыйным Віндзары з розных куткоў Канады і Штатаў.

Фота: Gaypress.eu / Gpress.info
Кульмінацыяй штогадовага святкавання 12-13 жніўня сталася Drag Queen Show суботнім вечарам ў парку Ланспіры.

Фота: Gaypress.eu / Gpress.info
А таксама прайд парад па цэнтральнай Атаўскай вуліцы нядзельным ранкам.

Фота: Gaypress.eu / Gpress.info
Гараджане і госці Віндзара сабраліся цэлымі сем’ямі з дзецьмі і хатнімі гадаванцамі ў цэнтры мястэчка, каб атрымаць вясёлкавы зарад бадзёрасці і пазітыву на наступны год.

Фота: Gaypress.eu / Gpress.info
Кажуць, што думкі матэрыяльныя. Таму каманда Gaypress прапануе чытачам з беларускіх рэгіёнаў уявіць, што гэты душэўны прайд у канадскай глыбінцы ладзіцца ў вашым родным мястэчку або горадзе – Глыбокім, Баранавічах, Пінску, Рэчыцы, Пухавічах, Лоеве, Шчучыне…

Канадскі флот на вясёлкавым маршы ў Віндзары. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info
Адчуйце еднасць мясцовай супольнасці, сістэмы адукацыі, прыязнасць мясцовага бізнэсу і дэмакратычных органаў мясцовага самакіравання праз 5, 10 або 30 год падчас вашага рэгіянальнага прайду.

Вясёлкавы школьны аўтобус на Прайд Фэсце ў Віндзары. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info
Хай рана ці позна гэта стане рэальнасцю ў новай Беларусі, дзе кожны чалавек цэніцца і паважаецца, незалежна ад сэксуальнай арыентацыі, гендарнай ідэнтычнасці і прыналежнасці да любой уразлівай супольнасці.

Еднасць віндзарскай гарадской супольнасці падчас Прайд Фэсту. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info

Паліцыя Віндзара – з народам. Пад вясёлкавым сцягам. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info

Сям’я адзінарогаў-пацыфістаў упрыгожвае Прайд Фэст у Віндзары. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info

Вясёлкавыя вітрыны на цэнтральнай Атаўскай вуліцы Віндзара. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info

Сімвалізм кадра: “Каханне заўсёды перамагае”. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info

Палац дзяцей і моладзі Віндзара святкуе Прайд Фэст пад канадскім і вясёлкавым сцягам. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info

Цэнтр Дэтройта на амерыканскім беразе аднайменнай ракі. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info

Каменная пірамідка інукшук на беразе ракі Дэтройт у Віндзары, правінцыя Антарыё. Амбасадарскі мост паміж Канадай і ЗША. Фота: Gaypress.eu / Gpress.info
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну