Анталогія беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю»

Анталогія беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю»

время чтения: < 1 мин

Якую кнігу будзем запісваць? Адказваем на гарачыя пытанні праекту «Народная аўдыёкніга».


Гэтым разам мы ўзяліся за анталогію беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Ейная прэзентацыя адбылася на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 7 кастрычніка 2023 года.

Анталогія беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю»Пра што яна?

Анталогія беларускага гей-пісьменства сабрала ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашай літаратуры. Яна рыхтавалася амаль 5 гадоў! Вынік – наватарская і прыгожая калекцыя тэкстаў. Разнастайнасць жанраў і часоў.

Раздзел прозы пачынаецца лістамі Тамаша Зана і Адама Міцкевіча. Паэзія прадстаўленая параўнальна нядаўняй класікай – вершамі Юлія Таўбіна (1929 г.), Юрыя Гумянюка і Шандара (1990-я). А ў раздзеле драматургіі – дзве п’есы Мікіты Ільінчыка, якія ўпершыню перакладзеныя і надрукаваныя на беларускай.

Чаму гэтая кніга?

Прыйшоў час запытаць, чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сексуальнасці і інтымнасці? Беларуская квір-літаратура ўжо робіць свае першыя крокі і гэта – цікавая і важная з’ява.

Важна адзначыць, што на выданне папяровай версіі анталогіі быў абвешчаны збор сродкаў, які прайшоў паспяхова. Гэта падкрэслівае надзённасць абранай намі тэмы і гатоўнасць грамадства чытаць і размаўляць пра яе.

Далучайцеся да запісу! усе падрабязнасці на старонках @audiobooks.by і @skarynapress

Крыніца: audiobooks.by