Валянцін Цішко - актывіст, валанцёр і гей расказаў пра сваю Украіну

Валянцін Цішко — актывіст, валанцёр і гей расказаў пра сваю Украіну

время чтения: 2 мин

Беларус Валянцін Цішко жыве ва Украіне амаль тры гады. Яго хацелі прымусова выдварыць з краіны, але ён пражыў два тыдні ў Польшчы — і вярнуўся ў краіну ў стане вайны.

Прычынай сталі кава з малаком, гандаль у нядзелю — і больш істотныя рэчы. Валянцін расказаў Hrodna.life, чаму не варта бегчы ў бомбасховішчы, калі яго «накрые» і чаму варта казаць пра дзве Беларусі і дзве Украіны.

Валянцін Цішко — журналіст-фрылансер, грамадскі і палітычны актывіст, рэлігійны актывіст, беларускі бежанец, экс-кандыдат у беларускі парламент, першы ў гісторыі Беларусі кандыдат у парламент — адкрыты прадстаўнік ЛГБТ-супольнасці.

Валянцін Цішко - актывіст, валанцёр і гей расказаў пра сваю Украіну
Мы паразмаўлялі з ім у межых серыі матэрыялаў пра беларусаў за мяжой. Гэты цыкл мы робім разам з брэндам «Мова вольных», які выпусціў каляндар-слоўнічак на 2024 год.

UPD 4 снежня. Валянцін Цішко атрымаў украінскі ВНЖ на год, паведамляе «Медиазона. Беларусь».

Гэта быў вясёлы 2020 год — мы раз’язджаліся як маглі. У канцы 2020 — пачатку 2021 года, у ноч з 6 на 7 студзеня, я самалётам «Мінск-Львоў» пакінуў тэрыторыю Беларусі. Маючы надзею, што гэта недзе месяцы на тры. Бо проста бачыў, што ўжо прыйшлі да адных калегаў, пачалі пагражаць іншым, таго арышвалі, да таго прыйшлі. Думаю, ну, я лепей нанясу прэвентыўны ўдар і пакіну тэрыторыю краіны. З таго моманту я ў Беларусі больш не быў.

Украіна — усё зразумелае, блізкае, роднае

Чаму Украіна? Бо гэта, калі я выязджаў, была найбліжэйшая краіна. Тады быў забаронены выезд з Беларусі наземнымі межамі. Была магчымасць толькі самалётам выляцець з Беларусі.

Я пражыў ва Украіне паўгода, пасля спрабаваў знайсці сябе ў іншых краінах. Быў у Грузіі, быў у Арменіі. Зразумеў, што не: усё-такі Украіна лепей. Нават калі пачалася поўнамаштабная вайна, я пажартаваў — але ў кожным жарце ёсць толькі доля жарту: «Мне ва Украіне падчас вайны спакайней, чым у Грузіі без вайны».

Тут усё сваё, зразумелае, блізкае, роднае. Я ва Украіне вучыўся у семінарыі ў Івана-Франкоўску. У Грузіі іншы менталітэт, людзі, традыцыі. Я смяюся, што ва Украіне я хаця б ведаю, як рэагаваць на хамства. Калі мяне зачапіць — то я ведаю, што можна і трэба адказаць. У Грузіі я такога не ведаю. Адзін знаёмы грузін сказаў, што калі на цябе грузін крычыць — гэта нармальна. Пачынай нервавацца, калі ён гаворыць ціха.

Чытаць цалкам: hrodna.life

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале